viasna on patreon

Праваабарончая кааліцыя накіравала альтэрнатыўны даклад у межах UPR

2019 2019-10-10T13:20:45+0300 2019-10-15T11:08:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hrc-geneva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Паседжанне Савета па правах чалавека ў Жэневе

Паседжанне Савета па правах чалавека ў Жэневе

Трэці цыкл Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) пройдзе ў рамках 36-ы сесіі Савета па правах чалавека ААН з 4 па 15 траўня 2020 года ў Жэневе (Швейцарыя). Кааліцыя праваабарончых арганізацый падрыхтавала альтэрнатыўны даклад пра выкананне Рэспублікай Беларусь абавязацельстваў у галіне правоў чалавека і ўжо накіравала яго ў ААН.

Даклад складаецца з 13 раздзелаў, якія закранаюць наступныя напрамкі:

  • Агульная палітыка ў галіне правоў чалавека і вяршэнства права
  • Супрацоўніцтва з міжнароднымі праваабарончымі механізмамі
  • Права на жыццё
  • Забарона катаванняў і жорсткага абыходжання
  • Права на справядлівы суд, незалежнасць суддзяў і юрыстаў
  • Недатыкальнасць прыватнага жыцця. Абарона персанальных дадзеных
  • Свабода выказвання меркавання, свабода СМІ
  • Рэлігійныя свабоды
  • Свабода мірных сходаў
  • Свабода асацыяцый
  • Роўнасць усіх перад законам, забарона дыскрымінацыі
  • Права на кіраванне сваёй краінай. Выбарчыя правы
  • Сацыяльна-эканамічныя правы

Арганізацыі-аўтары таксама прапанавалі ў кожны раздзел рэкамендацыі, у якіх выкладзеныя магчымыя крокі ўрада па рашэнні асноўных праблемаў у галіне правоў чалавека.

upr_3raund.png
Скрыншот з прэзентацыі "Універсальны перыядычны агляд. 3 цыкл"

Дадаткам да дакладу з'яўляецца табліца-матрыца з аналізам выканання рэкамендацый, атрыманых Рэспублікай Беларусь у рамках другога цыклу Універсальнага перыядычнага агляду. Так, аналіз паказаў, што Беларусь выканала толькі 12 рэкамендацый, 2 рэкамендацыі знаходзяцца ў стадыі выканання, часткова выканала 111 рэкамендацый (у тым ліку 29 з ліку не падтрыманых рэкамендацый) і 130 рэкамендацый зусім не выканала (у тым ліку 73 з ліку не падтрыманых рэкамендацый).

У падрыхтоўцы альтэрнатыўнага даклад пры садзейнічанні Фонду Дамоў правоў чалавека прынялі ўдзел РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт", Праваабарончы цэнтр "Вясна", ПУ «Цэнтр прававой трансфармацыі», ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», Асамблея дэмакратычных няўрадавых арганізацый Беларусі, РГА «Прававая ініцыятыва», Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозкова, Экспертна-прававое таварыства «Ініцыятыва "Forb"», ППУ «Офіс па правах людзей з інваліднасцю», ПУ «Беларускі дакументацыйнага цэнтр», Установа «Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практык і іх імплементацыі ў праве "Human Constanta"», Ініцыятыўная група «Ідэнтычнасць і права».

Другі раўнд UPR: улады vs праваабаронцы

Каб зразумець, што ўлады Беларусі ў чарговы раз паспрабавалі адмахнуцца ад дыялогу па сутнасці, дастаткова суаднесці некаторыя тэзісы выступу афіцыйнай дэлегацыі падчас Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) ў Савеце па правах чалавека ААН з адпаведнымі пунктамі альтэрнатыўнага дакладу праваабарончых арганізацый.


Механізм Савета па правах чалавека ААН пад назвай "Універсальны перыядычны агляд" (УПА, англ. Universal Periodic Review, UPR) заснаваны на падставе рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН ад 15 сакавіка 2006 года і Рэзалюцыі Савета па правах чалавека ад 18 чэрвеня 2007 года.

УПА абавязвае ўсе краіны-члены ААН, незалежна ад ратыфікацыі тых ці іншых дагавораў у рамках сістэмы ААН, кожныя 4 гады праходзіць праверку з боку Савета па правах чалавека. Савет рэгулярна заслухоўвае справаздачы краін-удзельніц ААН у тым, як яны выконваюць свае абавязацельствы ў сферы выканання правоў чалавека. У працэсе двухтыднёвых сесій у рамках дадзенага механізму адбываецца інтэрактыўны дыялог паміж дакладчыкамі, выбранымі ў адпаведнасці з працэдурай Савета па правах чалавека ААН, і дэлегацыяй ад кожнай краіны. Прэзентацыя кожнай краіны складаецца з трох частак: справаздачы ўрада краіны, ацэнкі і высновы структурных падраздзяленняў Вярхоўнага Камісара ААН па правах чалавека, інфармацыі, падрыхтаваная на аснове дакладаў няўрадавых і праваабарончых арганізацый.

Універсальны перыядычны агляд - адзін з нямногіх механізмаў ААН, які прызнаюць беларускія ўлады.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства