viasna on patreon

Затрыманні, суды і новыя пратаколы. Хроніка пераследу за 24 жніўня Дапоўнена

2020 2020-08-24T13:46:05+0300 2020-08-25T10:52:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne_14_viasna9.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота. Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Фота: spring96.org

Ілюстрацыйнае фота. Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Фота: spring96.org

Затрыманні і складанне пратаколаў за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах працягваюцца 24 жніўня.

Мінск

Сябраў прэзідыўму Каардынацыйнай рады Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага затрымалі на прахадной МТЗ. Пазней стала вядома, што іх затрымалі за незаконную арганізацыю забастовак.

Каля МТЗ затрымалі Кавалькову і Дылеўскага з прэзідыўму Каардынацыйнай рады

Сябраў прэзідыўму Каардынацыйнай рады Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага затрымалі на прахадной МТЗ супрацоўнікі АМАПу і змясцілі ў аўтазак, піша "Радыё Свабода".

Служба аховы Мінскага заводу колавых цягачоў затрымала старшыню страйкаму прадпрыемства Аляксандра Лаўрыновіча. Як паспеў распавесці "Радыё Свабода" сам інжынэр-электронік МЗКЦ, «паляваць» на яго пачалі яшчэ ў мінулы чацвер.

Напярэдадні ён абвесціў, што будзе ананімнае апытаньне сярод рабочых за пачатак страйку. Аднак а 6-й раніцы, калі пачынала працу першая зьмена, прахадная была ачэпленая міліцыяй. Людзям не дазвалялі нават прыпыняцца, анкеты пранесці таксама не ўдалося.

Чатыры супрацоўнікі Белдзяржфілармоніі атрымалі позвы ў Савецкі РУУС на 24 жніўня. Пра гэта TUT.BY паведамілі іх калегі. Вядома, што іх выклікаюць у якасці сведак. Усе гэтыя людзі былі на акцыі 20 жніўня ля сцен Белдзяржфілармоніі.

Каля 19.00 на пл. Незалежнасці пачалі збірацца людзі на мірную акцыю пратэста. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі некалькі чалавек. Відавочы кажуць, што людзей забралі за тое, што яны хацелі зрабіць "адкрыты мікрафон". Па меншай меры затрымана чатыры чалавекі.

Пазней былі затрыманы актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Максім Вінярскі, святар Леанід Акуловіч. Вядома, што сярод затрыманых на плошчы Незалежнасці непоўнагадовы Іларыён Трусаў.

zatrymanne_na_nezalezhnasti_24.08.jpg
Затрыманне на пл. Незалежнасці ўвечары 24 жніўня. Фота TUT.BY

На старонцы Вольгі Кавальковай у фэйсбуку з'явілася інфармацыя, што яе даставілі ў ІЧУ па вул. Акрэсціна. Дзе знаходзіцца Сяргей Дылеўскі - пакуль невядома. 

TUT.BY паведамляе, што затрыманы сёння работнік Мінскага завода колавых цягачоў Аляксандр Лаўрыновіч таксама знаходзіцца на Акрэсціна.

Салігорск

У Салігорску быў затрыманы сустаршыня стачкаму "Беларуськалія" Анатоль Бокун. Як паведамляе тэлеграм-канал стачкаму, на дадзены момант ён знаходзіцца ў засценках РАУС. Таксама па інфармацыі стачкама, на ўсіх членаў стачкама ААТ "Беларуськалій" будуць складзеныя пратаколы і заведзеныя справы за арганізацыю і ўдзел у "несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах".

У гэты ж дзень над ім адбыўся суд - ён атрымаў 25 базавых велічынь (675 рублёў) за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Пасля суда яго адпусцілі.

Глыбокае і Верхнядзвінск

У Глыбокім і Верхнядзвінску на некалькіх удзельнікаў пратэстовых мірных акцый склалі пратаколы. Яраслава Берніковіча затрымала міліцыя, суд мусіць адбыцца 24 жніўня. Усіх іх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных мітынгах. На дадзены момант такіх пратаколаў ужо чатыры.

На 24 жніўня ў міліцыю выклікалі яшчэ адну актывістку Людмілу Барэйка з Глыбокага.

Магілёў

Як стала вядома "Магілёўскай Вясне", сёння ў Магілёве побач з аблвыканкамам затрымалі Аляксандра Папкова. Падчас выбараў ён з'яўляўся даверанай асобай Андрэя Дзмітрыева.

Ён выйшаў у адзіночны пікет з двума сцягамі - бел-чырвона-белым і чырвона-зялёным, а таксама плакатамі «я за перамены» і «Свабоду палітвязням». Праз 15 хвілін пасля пачатку яго затрымалі. Па папярэдняй інфармацыі яго адвезлі ў Ленінскі РАУС.

Дапоўнена: Аляксандра Папкова вызвалілі, склаўшы пратакол па арт. 23.34 КаАП.

Таксама вядома пра затрыманне ў Магілёве Аляксея Барысава, якога таксама адпусцілі са складзеным пратаколам.

Крычаў

У Крычаве вынесьлі пракурорскае папярэджаньне актывістам АГП Сяргею Няроўнаму і прафсаюзу работнікаў РЭП Юрыю Шувалаву за ўдзел у акцыях пратэсту, паведамляе Радыё Свабода.

Гродна

У судзе Ленінскага раёна на 17.15 запланаваны разгляд справы даверанай асобы Святланы Ціханоўскай Дзмітрыя Ціта. Яго будуць судзіць за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі па арт. 23.4 КаАП. Дапоўнена: Суд перанеслі на першае верасня.

У гэтым жа судзе за зачыненымі дзвярыма судзяць затрыманых у суботу актывістаў Ігара Банцара, Максіміліяна Крыўца, Артура КуршаковаАляксея "Павук". Вядома, што Артур Куршакоў ужо атрымаў 7 сутак арышту. Ігара Банцара і Максіміліяна Крыўца асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Таксама вядома, што 7 сутак арышту атрымаў Аляксей "Павук". 

Увечары на мірнай акцыі пратэсту затрымалі Яўгена Савасюка, які хацеў прыбраць з мітынга правакатара з каларадскім сцягам. Яшчэ двух чалавек затрымалі на вуліцы Сацыялістычнай, піша TUT.BY. 

Таксама затрыманы Мікалай Салянік. Яго даставілі ў Ленінскі РАУС горада. Праваабаронцы паведмаляюць, што пасля акцыі ў Гродне затрымалі ад 5 да 10 чалавек у розных месцах, калі людзі разыходзіліся. 

Нароўля

Затрымалі актывіста Мікалая Віткоўскага для адбыцця трох сутак арышту, якія яму прысудзілі раней.

Гомель

Журналісту Яўгену Меркісу далі 5 сутак арышту нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Справу разглядаў судзьдзя Сяргей Кармановіч у судзе Цэнтральнага раёну Гомеля.

Таксама ў Гомелі асудзілі школьную настаўніцу Іну Барысенка. Як паведамляе TUT.BY, яна ўдзельнічала ў мірных акцыях пратэсту, яе затрымалі ў мінулую пятніцу прама каля дома, калі яна выносіла смецце. На яе склалі адразу два пратаколы — непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі і парушэньне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Жанчыну ашрафавалі на 26 базавых велічынь (702 рублі).

Віцебск

Віцебскую блогерку Алену Янушкоўскую суткі ўтрымлівалі пад вартай. Яе затрымалі ў нядзелю, 23-га жніўня, напярэдадні акцыі пратэсту – забралі проста з дома. 24 жніўня суд Віцебскага раёна пакараў Алену Янушкоўскую штрафам  памерам 30 базавых велічынь, што складае 810 рублёў.

Рэчыца

"Палескай Вясне"  стала вядома пра пяць чалавек, якіх выклікалі ў міліцыю на сёняшнюю раніцу. Гэта кіраўнік мясцовага аддзялення ПЦ «Вясна» Валер Пуціцкі, кіраўнік Гомельскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Гавары праўду» Алег Шабетнік, вядомы ў Рэчыцы фатограф, які здымаў тое, што адбывалася 16 жніўня, Аляксей Палухін, а таксама жыхары горада Аляксандр Алмаеў і Раман Бараненка. Некаторым самі міліцыянты прывозілі папяровыя позвы дамоў, некаторым дасылалі СМС на тэлефоны. 
Шабетнік і Палухін зараз знаходзяцца не ў Рэчыцы, таму не змаглі з’явіцца на выклікі, на астатніх, хто прыйшоў у міліцыю, склалі пратаколы паводле часткі 1 артыкула 23.34 (Парушэнне ўсталяванага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства, здзейсненае ўдзельнікам такіх мерапрыемстваў). Паволе складзеных рэчыцкімі міліцыянтамі пратаколаў людзям пагражае да 30 базавых велічыняў штрафу, альбо да 15 сутак арышту.

Калінкавічы

24 жніўня стала вядома, што двух удзельнікаў маршу ў Калінкавічах  выклікалі ў міліцыю. Гэта Мікалай Міхееў і Валерый Герын. У дачыненні да іх распачалі адміністрацыйны працэс паводле артыкула 23.34 (Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў). 

Наваполацк

Затрыманаму 23 жніўня актывісту "Народнай грамады" Андрэю Зуеву далі 12 сутак арышту.

Масты

"Гарадзенская Вясна" паведамляе, што 24 жніўня міліцыя Мастоўскага РАУСа пачала аб’езд удзельнікаў акцыі, якая прайшла напярэдні. Па словах міліцыянтаў, яны склалі пратаколы ажно на 80 жыхароў Мастоў, якія неслі па гэтым раённым цэнтры вялікі бела-чырвона-белы сцяг. Судзіць жыхароў Мастоў за гэта будуць трэцяга верасня.

Акрамя таго міліцыя забірае ў жыхароў іх уласную маёмасць, іх мабільныя тэлефоны. Тлумачаць гэта тым, што будуць у тэлефонах шукаць нейкія доказы іх удзелу ў несанкцыянаванай акцыі.

Пінск

У Пінску падчас акцыі пратэсту 23 жніўня міліцыянты затрымалі аднаго чалавека. Клічуць Зміцер Аганесян. За што яго затрымалі, невядома.

Ляхавічы

Актывіста КХП БНФ з Ляхавіч Ігара Лобана выклікаюць 25 жніўня ў аддзел аховы правапарадку Ляхавічскага РАУС. Пры чым у позве, якую атрымаў актывіст прычына выкліку не называецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства