viasna on patreon

Каля МТЗ затрымалі Кавалькову і Дылеўскага з прэзідыўму Каардынацыйнай рады Відэа

2020 2020-08-24T12:26:35+0300 2020-08-24T13:17:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/traktornyy_omon_kovalkova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне Вольгі Кавальковай і Сяргея Дылеўскага

Затрыманне Вольгі Кавальковай і Сяргея Дылеўскага

Сябраў прэзідыўму Каардынацыйнай рады Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага затрымалі на прахадной МТЗ супрацоўнікі АМАПу і змясцілі ў аўтазак, піша "Радыё Свабода".

Пра гэта паведаміў паплечнік Кавальковай Дзяніс Садоўскі. Як паведамілі ў Каардынацыйнай радзе апазыцыі, у Мінскім упраўленьні ўнутраных спраў ім паведамілі, што затрыманне адбылося ў рамках адміністратыўнага працэсу:

«Папярэдне на іх складаюць пратакол аб арганізацыі масавага несанкцыянаванага мерапрыемства на Мінскім трактарным заводзе», — сказалі ў Радзе.

Сёньня ў 13 гадзін запланавана прэс-канфэрэнцыя Каардынацыйнай рады.

Каля МТЗ затрымалі Кавалькову і Дылеўскага з прэзідыўму Каардынацыйнай рады

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства