На некалькі гадзін затрымалі работнікаў МЗКТ, куды прыязджаў Лукашэнка Дапоўнена

2020 2020-08-17T17:24:44+0300 2020-08-17T18:29:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mzkt_lukashenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лукашэнка на сустрэчы ў МЗКТ

Лукашэнка на сустрэчы ў МЗКТ

Праваабаронцам "Вясны" паведамілі пра затрыманне работніка Мінскага заводу колавых цягачоў Андрэя Судаса. Як стала вядома пазней, затрыманы былі яшчэ некалькі работнікаў заводу.

Яны прабылі ў РУУС Заводскага раёна некалькі гадзін, затым іх вызвалілі. У РУУС іх апытвалі і глядзелі тэлефоны. Вядома, што менавіта тэлефонную размову Судаса падслухалі і запіс уключылі рабочым на сустрэчы, што выклікала іх дадатковае абурэнне.

Ранкам 17 жніўня прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка наведаў МЗКТ, дзе выступіў перад работнікамі, якія патрабавалі яго сыходу. Пасля сустрэчы паміж Лукашэнкам і некалькімі работнікамі здарыўся слоўны канфлікт.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства