Праваабарончая праграма "Вясна"
Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс на 2 ліпеня:
Каментар: Прайшоў Тыдзень супраць катаванняў. Чым ён быў адметны, а таксама чым важна дакументаванне — распавядае Настасся з "Праваавой ініцыятывы".
Каментар эксперта: У Варшаве адбылася сустрэча са спецдакладчыцай ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, доктарам філасофіі Анаіс Марэн "6 гадоў мандату спецдакладчыка ААН па сітуацыі ў Беларусі: вынікі і высновы".
Асоба: Андрэй Гнёт: на якім этапе знаходзіцца разгляд яго апеляцыя; пра пагрозы ў Беларусі і планы вяртання на радзіму; хто дапамагае падчас хатняга арышту і наколькі спрацавала беларуская салідарнасць для ратавання аднаго чалавека ад судовага пераследу.