У Мінску жорстка затрымлівалі раварыстаў. Спіс. Дапоўнена

2020 2020-08-07T22:18:07+0300 2020-08-08T20:51:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pabeda_minsk_09.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увечары 7 жніўня ў Мінску затрымліваюць удзельнікаў і ўдзельніцаў традыцыйных роварных акцый салідарнасці. Вядома, што ў затрыманнях прымалі ўдзел супрацоўнікі АМАПу, міліцыі і салдаты ўнутраных войскаў. Масавыя затрыманні каля 22 гадзін адбываліся на Акадэміі Навук і Плошчы Перамогі. Раварыстаў затрымліваюць разам з роварамі.

Як паведамляе "Радыё Свабода", што аднаго з затрыманых у раёне Акадэміі навук забрала хуткая дапамога. Медыкам перадалі яго з аўтазаку. Прэс-сакратар МУС папярэдне паведаміла, што ў затрыманага здарыўся прыступ эпілепсіі. Цяпер ён шпіталізаваны. 

Спіс затрыманых

  1. Уладзіслаў Лакутэш 
  2. Кацярына Ластоўская
  3. Юлія Гагуліна (ёй зламалі руку пры затрыманні. Яна цяпер у лякарні №6)
  4. Раман Жарабцоў (Кастрычніцкі РУУС)
  5. Канстанцін Бурдо (у ІЧУ на Акрэсціна да суда)
  6. Сяргей Герт (у ІЧУ на Акрэсціна да суда)
  7. Ілля Вадалазкін (у ЦІП на Акрэсціна да суда ў Цэнтральным РАУС)
  8. Аляксандр Аляксандраў (знаходзіцца ў бальніцы)
  9. 18-гадовы хлопец
  10. Дзмітрый Кавалёў

Інфармацыя дапаўняецца.


Калі вас ці вашых знаёмых затрымалі на мірнай акцыі паведамляйце пра гэта праваабаронцам "Вясны" наступнымі спосабамі:

 Гарачая лінія ПЦ "Вясна" на выпадак затрыманняў

Апошнім часам у сувязі са шматлікімі затрыманнямі колькасць зваротаў у праваабарончы цэнтр "Вясна" павялічваецца. Таму "Вясна" адкрывае новыя тэлефоны гарачай лініі.

Вясна-бот

Інфармаванне і дапамога пры затрыманні на мірных сходах (мітынгах). Водгук і сувязь: www.bit.ly/Viasna-Bot-Repor

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства