Гарачая лінія ПЦ "Вясна" на выпадак затрыманняў

2020 2020-08-11T22:47:00+0300 2020-08-12T13:13:41+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne_14_viasna12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Апошнім часам у сувязі са шматлікімі затрыманнямі колькасць зваротаў у праваабарончы цэнтр "Вясна" павялічваецца. Таму "Вясна" адкрывае новыя тэлефоны гарачай лініі. 

Калі вас альбо вашага блізкага затрымалі, звяртайцеся у ПЦ "Вясна" па наступных кантактах:

Тэрміновы прыем інфармацыі і тэрміновае кансультаванне па затрыманнях:

  • Тэлеграм @ViasnaSOS
  • Вайбер па нумары +375 44 734 45 51
  • Мабільны тэлефон гарачай лініі Вясна SOS: +375 44 734 45 51
  • “Гарадскія” нумары: +375 17 377 55 40, +375 17 394 63 11

Нетэрміновыя звароты:

  • Грамадская прыёмная: +375 29 8413981 (WhatsApp, Signal, Тэлеграм @Viasna).

Калі вас затрымалі, альбо вы сталі сведкам затрымання, калі ласка, тэрмінова звярніцеся на гарачую лінію Вясна SOS і паведаміце:

  • імя і прозвішча затрыманага,
  • калі і дзе адбылося затрыманне,
  • ці ужываўся гвалт, дзе знаходзіцца (хаця б меркавана) затрыманы,
  • ці адносіцца ён да ўразлівых группаў (інваліднасць, цяжарнасць, іншаземец, мае малых дзецей ці старых бацькоў т.п.), альбо з’яўляецца журналістам.

Вам падкажуць:

  • дзе можна шукаць затрыманых,
  • дзе можна бачыць спісы затрыманых,
  • чаго чакаць у бліжэйшы час і якім чынам можна дапамагчы затрыманым, у выпадку арышту — чаго чакаць ад магчымага суда, як да яго падрыхтавацца.

Калі вас затрымалі ў рэгіёнах краіны, то звяртайцеся па кантактах, прадстаўленых па адпаведнаму гораду.

У хуткім часе ПЦ "Вясна" запусціць "бота" для збора інфармацыі і дапамогі затрыманым.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства