Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-08-04T17:35:46+0300 2020-08-06T15:45:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'ера анлайн — на сайце па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 4 жніўня:

Хроніка: Рэпрэсіі працягваюцца. У Мінску спрабавалі асудзіць людзей, затрыманых 14 ліпеня. Тады іх адпусцілі без распачынання адміністрацыйных справаў, але потым чамусьці ўсё змянілася. Апроч таго, іх дапытвалі ў якасці сведак у межах крымінальнай справы па "масавых беспарадках". Новыя затрыманні каля КДБ — ахвотныя падаць хадайніцтвы трапілі ў аўтазак, сярод іх — і журналісты. Пераслед журналістаў на мінулым тыдні ўвасабляўся і ў канфіскацыі мабільных тэлефонаў (як адбылося з Галінай Абакунчык) ці ў спробе асудзіць сына гомельскіх журналістаў Юрыя Германовіча.

Час выбараў: Назіральнікі ад БДІПЧ АБСЕ не прыедуць, а нацыянальныя незалежныя  назіральнікі не могуць трапіць на участкі з-ха “квоты” у тры чалавекі. Прынцып “хто першы запісаўся” таксама чамусьці не дзейнічае.

Асоба: Музыка і кампазітар Максім Субач нарэшце выйшаў з Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў — змясцілі яго туды за надпіс на асфальце. Як падчас суда, так і падчас зняволення адвакат Максіма і яго блізкія не маглі даведацца, што ж з ім адбываецца.

У музычных паўзах — Глюкі. 

http://spring96.org/wp-content/uploads/2019/06/2020-08-04_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства