За паўтара месяца – больш за 1300 сутак арыштаў і сотня непад'ёмных штрафаў. Наперадзе новыя суды Дапоўнена

2020 2020-06-18T15:30:00+0300 2020-06-18T16:24:41+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/karnachava_pratakol2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па дадзеных, якімі Праваабарончы цэнтр “Вясна” валодае па стане на 17 чэрвеня, у Беларусі ў перыяд з 6 траўня 98 чалавек атрымалі агулам 1316 сутак арышту па адміністрацыйных артыкулах, выкарыстаных у мэтах палітычнага пераследу. 107 чалавек атрымалі штрафы агульным памерам больш за 90000 рублёў.

На грамадзян працягваюць складаць пратаколы і судзіць за выказванне свайго меркаванне ці нават проста за прысутнасць на мірных акцыях і пікетах па зборы подпісаў.

Каго яшчэ чакае суд?

Мінск

18 чэрвеня

  • 11.00. Суд Фрунзенскага раёна. Разгляд новай адміністрацыйнай справы па арт. 23.34 КаАП у дачыненні да Паўла Севярынца.

19 чэрвеня

Суд Першамайскага раёна:

  • Леаніда Кулакова будуць судзіць у 09.40 за ўдзел у пікеце каля Камароўскага рынку 30 траўня.
  • У 09.10 у гэтым жа судзе адбудзецца разгляд справы Маі Навумавай (23.34 КаАП, удзел у пікеце каля Камароўкі 31 траўня).
  • У 10.00 разгляд адміністрацыйнай справы па арт. 23.34 КаАП Юрася Губарэвіча.
  • 10.00. Адбудзецца разгляд справы Галіны Лагацкай.

Суд Ленінскага раёна:

  • У 10.00 прызначаны разгляд справы Марыны Адамовіч па ч. 3 арт. 23.34 КаАП.
  • 10.00. Разгляд адміністрацыйнай справы паводле ч. 3 арт. 23. 34 КаАП у дачыненні да Анжалікі Жэлезняковай.
  • 10.00. Разгляд новай адміністрацыйнай справы па арт. 23.34 КаАП у дачыненні да Арцёма Бабка за ўдзел у акцыях падчас збора подпісаў 31 траўня і 7 чэрвеня.

Суд Кастрычніцкага раёна:

  • 10.00. Разгляд новай адміністрацыйнай справы па арт. 23.34 КаАП блогера Эдуарда Пальчыса.
  • 10.00. Разгляд адміністрацыйнай справы па ч.3 арт. 23.34 КаАП у дачыненні да Галіны Жукоўскай.
  • 10.00. Разгляд адміністратыўнай справы па ч. 3 арт. 23. 34 Каап у дачыненні да Віктара Кавалькова.

Суд Маскоўскага раёна: 

  • 10.00. Разгляд адміністрацыйнай справы па ч. 3 арт. 23.34 КаАП у дачыненні да Аланы Гебрэмарыям.
  • 11.00. Разгляд адміністрацыйнай справы па ч. 3 арт. 23.34 КаАП у дачыненні да Міхаіла Варанцова.

Суд Цэнтральнага раёна:

  • 10.00. Разгляд адміністрацыйнай справы па арт. 23.34 КаАП у дачыненні да Дзмітрыя Кудраўца.

Суд Фрунзенскага раёна:

  • Прызначаны разгляд яшчэ аднаго адміністрацыйнага пратакола ў дачыненні да Мікалая Маслоўскага.

Суд Заводскага раёна:

  • 10.00. Разгляд адміністрацыйнай справы па арт. 23.34 КаАП у дачыненні да Віталя Савіча.

Суд Партызанскага раёна:

  • 09.00. Разгляд адміністрацыйнай справы па арт. 23.34 КаАП у дачыненні да Ігара Барысава.
  • 10.00. Разгляд адміністрацыйнай справы Святланы Каваленка за ўдзел у пікеце 7 чэрвеня. 

Суд Савецкага раёна:

  • 10.00. Разгляд адміністрацыйнай справы паводле арт 23.34 КаАП у дачыненні да Евы Сапрыгінай.

Мінчук Аляксей Мазука атрымаў ажно тры пратаколы па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) – за тое, што прыходзіў на пікеты 21,28 і 31 траўня.

На Пятра Папраўку таксама складзены пратаколы па гэтым артыкуле – за ўдзел у пікеце ля Камароўскага рынку 31 траўня.

83-гадовага Яна Грыба выклікалі ў РАУС Кастрычніцкага раёна для складання пратакола за яго ўдзел у пікеце 7 чэрвеня. Ён адмовіўся ісці, і міліцыя паабяцала даслаць копію пратакола поштай. 

Віталя Рымашэўскага выклікаюць 15 чэрвеня ў РУУС Заводскага раёна Мінска за пікет 7 чэрвеня нібыта за несанкцыянаванае мерапрыемства.

Гродна

У Гродне працягваецца пераслед тых, хто ўдзельнічаў у пікеце 29 траўня, які скончыўся затрыманнем Сяргея Ціханоўскага і яго паплечнікаў.

Міліцыя пераследуе пенсіянерку, 63-гадовую Станіславу Дамшэль. Жанчына была ў той дзень на Савецкай плошчы. Паводле яе слоў, яна прыйшла, каб падпісацца за Святлану Ціханоўскую. Жанчына апынулася ў эпіцэнтры падзей, пасля якіх адбыліся затрыманні. Яна расказвае, што яе моцна штурхануў адзін з міліцыянтаў і яна ледзь не ўпала, але яе падхапілі іншыя людзі. Жанчына перажыла моцны стрэс, а паколькі яна алергік, у яе неўзабаве ўзнікла астматычная алергія.

damshel.jpg
Станіслава Дамшэль. Фота "Радыё Свабода"

Міліцыя ж склала на яе пратакол паводле артыкулу 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). Два дні запар у кватэру пенсіянеркі наведваюцца міліцыянты, якія хочуць, каб жанчына ехала з імі ў РАУС. Станіслава Дамшэль па-ранейшаму хварэе і знаходзіцца на самаізаляцыі і таму ў кватэру міліцыянтаў яна не пускае.

На Сяргея Калмыкова, які быў затрыманы разам з Сяргеем Ціханоўскім і 10 днён правёў за кратамі па ўзбуджанай крымінальнай справе (зараз ён у статусе сведкі), складзены два пратаколы – па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). Суд - 17 чэрвеня.

У дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП) вінавацяць таксама сябру ініцыятыўнай групы Ціханоўскай Юлію Карначаву. Пратакол на Юлію складзены за тое, што 29 траўня яна нібыта замінала праезду транспарта, у якім знаходзіліся затрыманыя.

karnachava_pratakol2.jpg
Юлія Карначава, фота Рамана Юргеля

18 чэрвеня ў Гродне прайдуць суды над журналістамі "Белсату" Зміцерам Міцкевічам і Сяргеем Кавалёвым.

Светлагорск

У Светлагорску складаюць пратаколы на тых, хто на пікеце каля ГЦ “Бярозка” 31 траўня трымаў плакат з надпісам “Свабоду Сяргею Ціханоўскаму”. Так, пратакол па арт. 23.34 КаАП складзены на актывіста Сяргея Біствіцкага, а таксама два пратаколы на Віктара Ахрамчука. У РАУС выклікаюць Вадзіма Паветку.

Дапоўнена: Алену Маслюкому і Віктара Ахрамчука асудзілі на 30 базавых велічынь кожнага. Судовае разбіральніцтва над Сяргеем Біствіцкім прызначана на 19 чэрвеня.

Віцебск

Суды за пікет па зборы подпісаў 31 траўня, які ўлады расцанілі як “несанкцыянаванае масавае мерапрыемства”, чакаюць Таццяну Севярынец, Мікалая Качурца, Людмілу Валадкевіч. Валадкевіч прызначылі суд на 18 чэрвеня (суд Кастрычніцкага раёна).

vitebsk_31.05_2.jpg
Пікет у Віцебску 31 траўня

Наваполацк

25 чэрвеня адбудзецца суд над каардынатарам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай у Наваполацку Яўгенам Вільскім. На яго складзены тры пратаколы за нібыта "ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах".

На каардынатара ініцыятыўнай групы Ціханоўскай з Наваполацку склалі адразу тры пратаколы

Раніцай 15 чэрвеня быў затрыманы каардынатар ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай у Наваполацку Яўген Вільскі.

Гомель

Суд за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве чакае прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты Уладзіміра Няпомняшчых. Таксама па артыкуле 23.34 КаАП за ўдзел у акцыі салідарнасці з Сяргеем Ціханоўскім будуць судзіць Алу Грэчка і Віталя Смоліча.

Дапоўнена: На гамельчука Аляксея Елісеева супрацоўнікі Цэнтральнага РАУСа склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні за прамову на прыступках універмага «Гомель» падчас пікетаў за вылучэнне кандыдатаў на прэзідэнта 7 чэрвеня. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» па ст. 23.34 КоАП. Суд прызначаны на 18 чэрвеня (суд Цэнтральнага раёна Гомеля).

У 16.00 18 чэрвеня ў гэтым жа судзе будзе разглядацца справа супраць журналіста Яўгена Меркіса, які вёў стрым з калектыўнага пікету вылучэнцаў у кандыдаты сёмага чэрвеня каля Новага ўнівермага.

Інфармацыя па судовых працэсах будзе ўдакладняцца. Калі вас ці вашых знаёмых выклікаюць у суд ці ў міліцыю за ўдзел у мірных акцыях ці сустрэчах, просім звяртацца да праваабаронцаў:  pierasled@spring96.org (грамадская прыёмная), маб.: (029) 841 39 81 Signal, WhatsApp, Telegram.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства