Суды ў Наваполацку і Мінску. Арышты і затрыманні. Татальная блакіроўка актывістаў Дапоўнена

2020 2020-06-04T19:04:00+0300 2020-06-05T09:09:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sinega-vicebsk-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Андрэй Зуеў і Артур Сінега сёння, чацвёртага чэрвеня, былі асуджаныя судом горада Наваполацка да 15 сутак арышту кожны.

Судовае паседжанне адбывалася анлайн. Але юнакі пакуль яшчэ не ўзятыя пад арышт. Суд даў час для абскарджвання пастановы.

Андрэй Зуеў з'яўляецца валанцёрам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Раней ён распавядаў, што трэцяга чэрвеня да яго ў кватэру грукаліся міліцыянеры, а потом пільнавалі яго пад домам. Таксама Андрэй Зуеў ужо адбываў 7 сутак арышту за ўдзел у стрыме блогера Сяргея Ціханоўскага.

Дарэчы, журналістам трапіць на судовы працэс над Артурам Сінегам і Андрэем Зуевым не ўдалося: прадстаўнікоў незалежных СМІ падманулі, што дакументаў у судзе няма, а тым часам суддзя Зінаіда Балаболава цішком вынесла пастановы. Па інфармацыі Беларускага Радыё Рацыя, асуджаных давялося шукаць па месцы жыхарства. І за нейкую гадзіну, пакуль машына журналістаў стаяла ў двары, невядомыя прабілі задняе кола.

Андрэй Зуеў і Артур Сінега. Фота: Віцебская Вясна

Артура Сінегу, сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, таксама затрымалі трэцяга чэрвеня, каля 17.30 вечара. На яго склалі пратакол па арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).


Затрыманага раніцай 3 чэрвеня Валянціна Троцкага сёння суд  Фрунзенскага раёна Мінска пастанавіў пакараць адміністрацыйным арыштам на 15 сутак. Справу разглядала суддзя Марыя Ярохіна.


Аўтобус з супрацоўнікамі міліцыі дзяжурыць каля дому, дзе зараз знаходзяцца актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Міхаіл Бандарэнка і Арцём Чарняк. Пра “засаду” каля свайго дому піша ў фэйсбуку Вольга Нікалайчык. "Вартуюць"  Яўгена Афнагеля і Дзмітрыя Казлова.  У Віцебску такім жа чынам заблакаваная актывіста Таццяна Севярынец.

5 траўня дахаты да Таццяны Севярынец прыйшлі міліцыянты і склалі пратакол па арт. 23.34 («Парушэнне закону аб масавых мерапрыемствах»). 


Праваабаронцам паведамляюць, што сёння ў Мінску адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы Сяргея Мацкойця. Тэлефон  не адказвае, таму пакуль ягоны лёс невядомы. Ягоную жонку Алену па тэлефоне настойліва запрашаюць наведаць аддзялення міліцыі. Яна не пагаджаецца.

Паведамляецца, што Сяргей Мацкойць знайшоўся у Цэнтры ізадяцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.


Актывіста грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Алеся Круткіна асудзілі ў Цэнтральным судзе Менска 4 чэрвеня.

Як паведамляюць абаронцы, Алесю Круткіну далі 15 сутак адміністрацыйнага арышту, якія ён будзе адбываць у ізалятары на вуліцы Акрэсціна. Таксама прызначанае новая справа ў дачыненні да актывіста, якая будзе разгледжаная судом 22 чэрвеня.

# Еўрапейскаябеларусь нагадвае, што ўчора ў доме відэаблогера прайшоў ператрус, а сам Алесь Круткін быў затрыманы.

Тэлеграм-канал "Шэры кот" паведаміў учора, што ў Полацку трое ў цывільным прыехалі дадому да блогера Алеся Круткіна. Каля 6 вечара яго затрымалі. У затрыманні прымалі ўдзел і супрацоўнікі АМАП. Тэлеграм-канал "Еўрапейскай Беларусі" паведамляе, што дома ў блогера праходзіць вобшук са ўдзелам крымінальнага вышуку.


Затрымалі журналістаў «Белсату» Алену Шчарбінскую і Аляксандра Баразенку! Яны вялі стрым са збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую ў Бабруйску, паведамляе БелСАТ.

Як паведаміла журналістка-фрылансерка, якая супрацоўнічае з «Белсатам», Алена, яе разам з аператарам Алесям Баразенкам затрымалі ў Бабруйску, калі яны вярталіся ў Менск.

«Нам сказалі ехаць за машынай ДАІ ў РАУС, бо ў дачыненні да нас вядзецца адміністрацыйная справа. З імі было яшчэ 2 супрацоўніка АМАП. Яны мяне асобна забралі», – паведаміла Алена.

Што з імі пакуль што невядома: тэлефон Алены выключаны, а Алесь Баразенка не абірае слухаўку.

Міліцыя працягвае пераследваць актывістаў па ўсёй Беларусі

З розных гарадоў Беларусі паведамляецца, што супрацоўнікі міліцыі працягваюць пераследваць актывістаў і ўдзельнікаў легальных пікетаў па зборы подпісаў за вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства