Віцебскі актывіст распавёў пра ўмовы ўтрымання ў ізалятары

2020 2020-05-14T16:20:59+0300 2020-05-14T16:57:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aliaksandr_ilianec.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Ільінец пасля вызвалення. Фота "Віцебскай Вясны"

Аляксандр Ільінец пасля вызвалення. Фота "Віцебскай Вясны"

Віцебскі актывіст Аляксандр Ільінец быў пакараны 5 суткамі адміністрацыйнага арышту за ўдзел у "кармленні галубоў", якое суд палічыў "несанкцыянаваным пікетаваннем" (арт. 23.34 КаАП). 13 траўня Аляксандар Ільінец быў вызвалены з-пад арышту і выйшаў на волю, паведамляе "Віцебская Вясна".

"Цягам пяці дзён прасіў кіраўніцтва ІЧУ даць мне пазваніць маці, якая не ведала, дзе я. Яны мне адмаўлялі з розных прычын, не давалі мне 5 сутак пазваніць. Маці турбавалася. Таму зараз хачу хутчэй сустрэцца з мамай. Гэта самае галоўнае. А потым – падыхаць сьвежым паветрам. Я пяць дзён у камеры з 9-цю курцамі сядзеў", – сказаў Аляксандр Ільінец адразу пасля вызвалення.

Мужчына прызнаўся, што праз цыгарэтны дым і адсутнасць свежага паветра ў камеры ў яго пачаўся кашаль, а праз хваляванне – узнялася тэмпература. Але спадзяецца, што з ягоным здароўем усё будзе ў парадку.

"Я не ведаю, што тут творыцца зараз, але там штодзень па камерах цягаюць людзей. Каранавірус, а яны пастаянна мяняюць людзей у "шахматным парадку". Навошта? Ці для таго, каб спецыяльна заразіць, ці для чаго іншага? Не ведаю. Я лічу, што зараз, калі ідзе каранавірус, – давайце людзям штрафы і адпускайце іх", – мяркуе Ільінец.

Умовы ўтрымання людзей у ізалятары часовага ўтрыманьня ён называе жахлівымі.

Аляксандар Ільінец пацвердзіў інфармацыю пра тое, што ў аддзеле аховы грамадскага правапарадку Чыгуначнага раёну перад затрыманнем бачыў як мінімум яшчэ пяць чалавек, якія 3 траўня ўдзельнічалі ў "кармленні галубоў". Але, як іх пакаралі і ці пакаралі наагул – не ведае. Іх прозьвішчы таксама невядомыя.

"Штрафы ім далі ці што, я не ведаю. Мяне адтуль прывезлі – і адразу ў камеру, і ў ІЧУ я іх не бачыў", – сказаў Аляксандр.

Суды ў Віцебскім рэгіёне: актывістам даюць суткі і штрафы

У Віцебскай вобласці пад пераслед патрапіла каля 20 чалавек, на якіх міліцыянеры склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства