Суды за акцыі ў падтрымку незалежнасці не спыняюцца. Расклад на студзень Дапоўнена

2020 2020-01-17T17:27:00+0300 2020-01-17T17:31:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud_matalok.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Праваабаронцам сталі вядомыя новыя даты судоў за акцыі ў падтрымку незалежнасці, якія праходзілі ў Мінску на працягу снежня 2019 года. Таксама працягваюць судзіць віцебскіх актывістаў, якія выйшлі на акцыю 29 снежня ў сваім родным горадзе. Мы зноў склалі спіс судовых пасяджэнняў па сумнавядомым артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), якія мусяць адбыцца бліжэйшым часам.

17 студзеня

Віцебск, суд Чыгуначнага раёна

10.00 – Уладзімір Кійко, ч. 3 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Віцебску). Суддзя - Юрый Урбан. Вынік - 50 базавых велічынь (1350 рублёў).

12.00 – Мікола Качурэц, арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Віцебску). Суддзя - Юрый Урбан. Вынік - 50 базавых велічынь (1350 рублёў).

Мазыр, суд Мазырскага раёна

12.00 – Уладзімір Неўмяржыцкі, арт. 23.34 КаАП (суд за акцыі 20 і 21 снежня ў Мінску). Суддзя - Дзмітрый Мазай. Вынік - 30 базавых велічынь (810 рублёў).

20 студзеня

Мінск, суд Партызанскага раёна

10.00 – Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП.

Мінск, суд Ленінскага раёна

10.00 - Мікалай Статкевіч, арт. 23.34 КаАП (суд за заклікі да ўдзелу ў акцыі 20 снежня).

Столін

У 9.00 20 студзеня ў РУУС Столінскага раёна выклікаюць актывіста Сяргея Неўдаха. Верагодна пасля гэтага яго адвязуць на суд, каб асудзіць за ўдзел у акцыі 20 снежня.

21 студзеня

Віцебск, суд Чыгуначнага раёна

10.00 – Алена Янушкоўская, арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Віцебску).

Мінск, суд Партызанскага раёна

09.30 – Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП

10.00 – Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП

22 студзеня

Вілейка, суд Вілейскага раёна

14.30 – Андрэй Кудзік, ч.3 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыі 20 і 21 снежня ў Мінску)

23 студзеня

Віцебск, суд Першамайскага раёна

09.40 – Таццяна Севярынец, арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Віцебску)

Мінск, суд Партызанскага раёна

10.00 - Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП.

24 студзеня

Мінск, суд Маскоўскага раёна

10.30 – Алана Гебрэмарыям, ч. 3 арт. 23.34 КаАП.

11.30 – Віктар Кавалькоў (айцец Вікенцій), ч. 3 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыі 20 і 21 снежня ў Мінску)

Мінск, суд Партызанскага раёна

09.30 - Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП.

Наваполацк, гарадскі суд

10.30 - Касач Юрый, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Полацку 4 студзеня)

12.00 – Валяеў Ігар, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Полацку 4 студзеня)

14.30 - Зуеў Андрэй, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Полацку 4 студзеня)

Парчынскі Яўген, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Полацку 4 студзеня)

Полацк, суд Полацкага раёна і горада

10.00 – Аглушэвіч Святлана, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Полацку 4 студзеня)

11.00 – Парчынскі Вячаслаў, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Полацку 4 студзеня)

27 студзеня

Мінск, суд Цэнтральнага раёна

9.15 - Лявон Баршчэўскі, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (працяг суда па дапрацаванай справе)


Таксама позвы у суд за ўдзел у акцыях за незалежнасць чакаюць:

  • Палітык Мікалай Статкевіч. На яго складзены пратакол за ўдзел у акцыі 20 снежня.
  • Кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў – таксама за ўдзел у акцыі 20 снежня.
  • Сябра БСДП Алесь Абрамовіч – за 20 снежня.
  • Журналіст і сябра Партыі БНФ Ілля Дабратвор – за  20 снежня.
  • Актывістка з Віцебску Алена Янушкоўская. На яе складзены яшчэ тры пратаколы за ўдзел у акцыях 20 і 21 снежня ў Мінску, а таксама за заклікі ў інтэрнэце да ўдзелу ў мінскай акцыі 29 снежня.
  • Наталля Спірыдонава – за заклікі да ўдзелу ў акцыі 29 снежня ў Віцебску.
  • Барыс Анікееў – за ўдзел у акцыі 20 снежня.
  • Журналістка Дзіяна Серадзюк – за ўдзел у акцыі 20 снежня.
  • Андрэй Кудзік - за ўдзел у акцыі 8 снежня (перапрацаваны пратакол).

Па падліках праваабаронцаў “Вясны”, за снежань і студзень у краіне адбылося больш за 140 судовых пасяджэнняў, дзе судзілі актывістаў за ўдзел у акцыях 7,8,20 і 21 снежня. На 17 студзеня агульная сума штрафаў, атрыманых удзельнікамі акцый, склала 106392,5 рублёў (каля 50000$)11 чалавек асуджаны агулам на 240 сутак арышту

Амаль на 100 тысяч рублёў аштрафаваны ўдзельнікі акцый за незалежнасць. Заклікаем ім дапамагчы!

Праз пяць дзён пасля старту кампаніі BY_Help для дапамогі рэпрэсаваным за акцыі ў падтрымку незалежнасці ўжо сабрана больш за 18000 долараў. Гэтыя грошы пойдуць на аплату штрафаў і ўтрымання на сутках асуджаных актывістаў.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства