Суд над блогерам Маслоўскім: у якасці доказу – дадзеныя ад аператара сеткі МТС Дапоўнена

2020 2020-01-15T14:29:22+0300 2020-01-15T16:47:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maslouski_frunzenski_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Маслоўскі ў будынку суда.

Мікалай Маслоўскі ў будынку суда.

У судзе Фрунзенскага раёна працягваецца судовае паседжанне над блогерам Мікалаем Маслоўскім, якое раней было перанесена з 9 студзеня. Суддзя – Ала Скуратовіч.

На мінулым паседжанні Мікалай Маслоўскі хадайнічаў, каб да матэрыялаў справы далучылі дадзеныя ад аператара мабільнай сеткі МТС пра яго месцазнаходжанне. Так, у пратаколе пазначана, што той нібы той быў 20 снежня у 18.00 каля вуліцы д.Сердзіча ў Мінску, а ў 18.52 – каля Галоўпаштампт, што на праспекце Незалежнасці, і прымаў удзел у акцыі. Але Мікалай Маслоўскі сцвярджае, што ў гэты час знаходзіўся на вуліцы Прытыцкага, і гэта пацвяржаецца дадзенымі мабільнага аператара.   

"Пасля гэтага я пайшоў у метро, даехаў да станцыі метро Купалаўскай. У 19.07 пачаў весці стрым. Такім чынам, я быў недалёка ад плошчы Кастрычніцкай, а ў пратаколе пазначана, што я нібы ў гэты час быў каля Галоўпаштампта",– растлумачыў на судзе Мікалай Маслоўскі.

Зараз стала вядома, што суддзя Ала Скуратовіч хадайніцтва задаволіла.

Таксама Мікалай Маслоўскі хадайнічаў аб далучэнні да матэрыялаў справы відэа з камер назірання метро, дзе бачна, у які дакладна час ён там знаходзіўся.

Раптам суддзя спрабуе выдаліць аднаго з прысутных, якога клічуць Эдуард, за тое, што той трымаў свой тэлефон так, нібы здымаў на відэа суддзю. Падыходзяць супрацоўнікі суда і намагаюцца яго вывесці. Той аргументуе: "на якіх падставах вы мяне выдаляеце?" У той жа час супрацоўнік Фрунзенскага РАУС Куранкоў, апрануты ў цывільнае, вядзе відэаздымку наўпрост у залі паседжання.

kurankou_cihar_u_sudze.jpg
Куранкоў (злева) падчас перапынку ў залі судовага паседжання.

З-за непаразумення быў аб'яўлены перапынак, падчас якога спрэчка Эдуарда з міліцыянтамі працягваецца. Тыя намагаюцца выдаліць Эдуарда з залі, але той не пагаджаецца, спасылаючыся на Канстытуцыю. Судовае паседжанне перанесена ў іншую залю, і слухачы, сярод якіх і Эдуард, пераходзяць туды. Міліцыянты спрабуюць яго вывесці.

"Пакуль ён не выйдзе, паседжанне не пачнецца", – паведаміла супрацоўніца суда.

Але ўсё ж такі паседжанне праз некалькі хвілін працягваецца разам з Эдуардам. У апошнім слове Мікалай Маслоўскі падкрэсліў: падобныя адміністрацыйныя справы, як у яго, трэба спыняць, а не адпраўляць на дапрацоўку (як гэта звычайна бывае, калі ў справе ёсць вельмі заўважныя супярэчнасці). Суддзя выдаляецца для прыняцця рашэння.

У выніку суддзя пастанаўляе: пратакол складзены з парушэннем, бо няправільна напісаны час адміністратыўнага правапарушэння. Справа адпраўлена на дапрацоўку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства