viasna on patreon

«Рэпарцёры без межаў»: 389 журналістаў у свеце знаходзяцца за кратамі

2019 2019-12-17T13:17:29+0300 2019-12-17T14:00:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/freedom_jurn.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя ў Парыжы ў падтрымку арыштаваных журналістаў (ілюстрацыйнае фота)

Акцыя ў Парыжы ў падтрымку арыштаваных журналістаў (ілюстрацыйнае фота)

389 журналістаў і іншых работнікаў СМІ знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі з прычыны сваёй прафесійнай дзейнасці. Гэта на 12 адсоткаў больш, чым летась.

Пра гэта паведамляецца ў штогадовай справаздачы міжнароднай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» пра ситуацыю са свабодай слова ў свеце, апублікаванай 17 снежня. Справаздача ўключае ў сябе інфармацыю за перыяд з 1 студзеня да 1 снежня 2019 года.

Больш за ўсё журналістаў, якія апынуліся за кратамі, у Кітаі (120 чалавек), затым ідуць Егіпет (36) і Сірыя (32). Беларусі ў гэтай статыстыцы няма.

З пачатку году ў свеце быў забіты 49 журналіст, гэта ўдвая менш, чым годам раней. Самымі небяспечнымі для журналістаў краінамі у 2019 годзе сталі Мексіка, Сірыя, Аўганістан, Пакістан і Самалі, адзначаецца ў дакладзе.

Акрамя таго, 57 работнікаў СМІ былі выкрадзеныя, адзін з іх на ўсходзе Украіны, астатнія ў Сірыі, Емэне і Іраку. Многія з іх лічацца зніклымі без вестак.

Арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» падкрэслівае, што ў справаздачы гаворыцца толькі пра тых, пра каго дакладна вядома, што яны пацярпелі або загінулі праз сваю прафесійную дзейнасць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства