viasna on patreon

З выбараў знялі яшчэ адну кандыдатку ад апазіцыі

2019 2019-11-12T02:00:00+0300 2019-11-12T01:57:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/belyaucova_agp.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамляе прэс-служба Аб'яднанай грамадзянскай партыі, 11 лістапада пазбавілі кандыдацкай рэгістрацыі Вольгу Беляўцову, якая балатавалася ад партыі АГП па Заслаўскай выбарчай акрузе № 77. 

Вольга Беляўцова

Нагодай для пасяджэння камісіі сталі тры заявы ад звычайных грамадзян у адносінах да кандыдаткі Беляўцовай:

1) за несанкцыянаваныя сустрэчы з выбаршчыкамі ў двух населеных пунктах;

2) за парушэнне афармлення агітацыйных матэрыялаў.

Несанкцыяванымі сустрэчамі былі палічаны трэнінгі для назіральнікаў, піша партыйны сайт.

Што тычыцца другога парушэння, то яно заключалася ў тым, што арганізацыя, якая вырабляла кандыдаткі агітацыйныя друкаваныя матэрыялы нібы не занесена ў Дзяржаўны рэестр рэестр выдаўцоў вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў.

"Не пазначаны на ўлётках нумар пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі вытворцы друкаваных выданняў і дата яго выдачы ... Чаму АВК па Заслаўскім акрузе №77 не адрэагавала на парушэнне закона і такія ўлёткі да гэтага часу распаўсюджвацца?" – гаворыцца ў звароце да выбарчай камісіі грамадзянкі О. Муравіцкай.

Камісія пагадзілася з аргументамі заяўніцы. Самі заяўнікі на пасяджэнні камісіі не прысутнічалі. З пасяджэння камісіі блогер МозГОN вёў стрым.

Сама Вольга Беляўцова лічыць такія абвінавачанні ілжывымі, а паказанні хлуслівымі. Паведамляецца, што яна падала заяву на ўзбуджэнне крымінальнай справы ў адносінах да сябраў выбарчай камісіі па Заслаўскай выбарчай акрузе №77.

Па звестках кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", гэта ўжо адзінаццаты кандыдат ад апазіцыі, якога пазбавілі кандыдацкай рэгістрацыі. 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства