Валанцёрская служба “Вясны” запрашае ў клуб ангельскай мовы пра правы чалавека

2019 2019-08-23T12:43:03+0300 2019-08-23T12:53:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/english_club_afisha2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Той панядзелак, якога вы чакалі, каб пачаць размаўляць на ангельскай мове! Валанцёрская служба “Вясны” запрашае ўсіх ахвочых у клуб ангельскай мовы пра правы чалавека.

Запрашаюцца ўсе тыя, хто гатовы актыўна ўключацца і размаўляць, даведвацца больш пра правы чалавека ў свеце і ў Беларусі.

Для ўдзелу трэба ведаць ангельскую мову на узроўні не ніжэй за Pre-Intermediate. Калі вы не ведаеце дакладна свой узровень, але добра разумееце і гаворыце па-ангельску, то таксама гэты клуб для вас.

Клуб будзе праходзіць кожны панядзелках, пачынаючы з 2 верасня, увечары на пляцоўцы “Тэрыторыя правоў”.

Рэгістрацыя абавязковая праз спецыяльную форму.

Што там дакладна будзе:

  • размовы на ангельскай мове пра правы чалавека
  • актуальныя тэмы
  • цікавыя госці
  • новыя знаёмствы
  • смешныя і карысныя відэа, мемы і кнігі

Чаго дакладна не будзе:

  • не будзе сумна
  • фармальнай адукацыі
  • прымусу і дыскрымінацыі

Адна з арганізатарак клуба Наталля Сацункевіч распавядае, як узнікла ідэя клуба:

"Я вывучаю ангельскую мову агулам больш за 20 гадоў, але размаўляць на ёй пачала не так даўно. Ведаю па сабе, як цяжка разумець носьбітаў, як нязвычна весці small talks, як складана пачаць самой выказвацца. Падарожжы адкрываюць новы свет, новых людзей, без ангельскай мовы гэта амаль немагчыма. Таму раю ўсім далучацца да клуба, не хвалявацца і памятаць, што ў добрай кампаніі усялякая справа лепш атрымліваецца, а любыя веды лепш засвойваюцца."


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства