Справа Паліенкі ў другі раз перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд

2019 2019-08-02T17:22:29+0300 2019-08-02T17:30:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/palienka2019.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Паліенка. Фота ПЦ "Вясна"

Дзмітрый Паліенка. Фота ПЦ "Вясна"

Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Мінску Кацярына Гарлінская паведаміла "БелаПАН", што дадатковае расследванне крымінальнай справы Дзмітрыя Паліенкі завершана. Справа ўжо перададзена ў пракуратуру для далейшага накіравання ў суд.

«Указанні пракурора, у сувязі з якімі крымінальная справа была вернута ў Завадскі РУСК для правядзення дадатковага расследавання, выкананы, - сказала Кацярына Гарлінская. - У дадзены момант яму прад'яўленае новае абвінавачванне па арт. 341 (псаванне маёмасці ў грамадскім месцы), на падставе ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці або розні па прыкмеце сацыяльнай прыналежнасці), па арт. 369 (публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў) і па ч. 3 арт. 339 (асабліва злоснае хуліганства)».

Зміцер Паліенка быў затрыманы 20 сакавіка па падазрэнні ў здзяйсненні асабліва злоснага хуліганства (арт. 339 КК). Яго абвінавачваюць у тым, што ён распыліў газавы балончык у твар мужчыну, які зрабіў яму заўвагу за курэнне на лесвічнай пляцоўцы.  

5 красавіка Паліенку было прад'яўленае абвінавачванне па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: асабліва злоснае хуліганства (ч. 3 арт. 339 КК), апаганьванне збудавання і псаванне маёмасці (арт. 341) і распальванне сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130). Абвінавачванне па арт. 341 КК Паліенку прад'яўлена за нанясенне графіці на будынак на вуліцы Ахоцкай. Фігурантамі гэтай справы акрамя Паліенку з'яўляюцца Яўген Чуліцкі і Анастасія Гусева. 2 ліпеня Следчы камітэт паведаміў, што расследаванне крымінальнай справы Дзмітрыя Паліенкі завершана і яна перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Але 16 ліпеня стала вядома, што пракуратура г. Мінска вярнула ў Завадскі раённы аддзел Следчага камітэта справу Зміцера Паліенкі для правядзення дадатковага папярэдняга расследавання ў адпаведнасці з артыкулам 264 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства