viasna on patreon

СК раставіў кропкі: Паліенку вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу

2019 2019-04-05T17:28:06+0300 2019-04-05T17:32:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palienka_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Паліенка. Фота: ПЦ "Вясна"

Зміцер Паліенка. Фота: ПЦ "Вясна"

Былому палітвязню Змітру Паліенку, затрыманаму  20 сакавіка па падазрэнні ў здзяйснення злачынства па ч. 3 арт. 339 КК (“Асабліва злоснае хуліганства”) урэшце праўяўлена абвінавачванне. Пра гэта праваабаронцам стала вядома ад сяброўкі актывіста Марыны Касінеравай.

Актывіста вінавацяць па арт. 341 (апаганьванне будынкаў ці іншых збудаванняў цынічнымі надпісамі або малюнкамі, псаванне маёмасці на грамадскім транспарце або ў іншых грамадскіх месцах), частцы 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці або розні; Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці або розні, на прыніжэнне нацыянальнага гонару і годнасці, і па частцы 3 арт. 339 Крымінальнага кодэксу РБ (асабліва злоснае хуліганства).

Усе справы аб’яднаныя ў адну, іх вядзе Заводскі раённы аддзел Следчага камітэту.

Па словах прадстаўніка Следчага камітэту РБ Юлі Ганчаровай, меру стрымання Паліенку не змянялі: ён працягвае заставацца пад вартай.

«У дачыненні да абвінавачанага прызначаная стацыянарная судова-псіхолага-псіхіятрычная экспертыза», - паведаміла прадстаўнікам СМІ Ганчарова.

Вядома толькі, што актывіста перад гэтым перавялі з СІЗА ў Жлобіне ў СІЗА №1 у Мінску.

Нагадаем, Зміцера Паліенка брутальна затрымалі ў сваёй кватэры раніцай 20 сакавіка па падазрэнні ў здзяйснення злачынства па ч. 3 арт. 339 КК (“Асабліва злоснае хуліганства”), а менавіта ў тым, што ён распыліў пярцовы балончык у твар мужчыне ў пад’едзе жылога дому, дзе актывіст чакаў знаёмага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства