Пятрухіну па прысуду далі месяц на выплату штрафу і кампенсацыі Дапоўнена

2019 2019-04-18T10:05:17+0300 2019-04-18T12:20:41+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/petruhin_143e5264.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Блогер Сяргей Пятрухін. Фота: ПЦ "Вясна"

Блогер Сяргей Пятрухін. Фота: ПЦ "Вясна"

Раніцай 18 красавіка суддзя суда Ленінскага раёна г. Брэста Аляксандр Семянчук вынес прысуд па крымінальнай справе супраць блогера Сяргея Пятрухіна. Яго прызналі вінаватым па ч. 2 арт. 188 (“Паклёп”) і ч. 2 арт. 189 (“Абраза”) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Блогера пакаралі штрафам у памеры 360 базавых велічыняў (9180 рублёў ці 4381 долараў). Па 180 базавых велічыняў па кожнаму артыкулу. Суд задаволіў грамадзянскія пазовы пацярпелых. Пятрухіна абавязалі выплаціць маральную шкоду пацярпелым супрацоўнікам Ленінскага РАУС г. Брэста (Сяргею Ігнацюку, Дзмітрыю Якушэвічу, Ігару Галянцічу і Сяргею Такуну) 7750 рублёў ці 3700 долараў. У сукупнасці па прысуду блогер абавязаны выплаціць каля 8000 долараў. Акрамя гэтага, суддзя абавязаў выплаціць судовыя выдаткі.

Суддзя Семянчук абавязаў выплаціць гэтую сумму цягам месяца.

Таксама паведамляецца, што пакуль пакінулі падпіску аб нявыездзе і арышт на маёмасць.

Хаця пракурор 15 красавіка прасіў суддзю назначыць яму пакаранне па сукупнасці — абмежаванне волі на 2 гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") і штраф памерам 100 базавых.

Сяргей Пятрухін сваю віну ў абразе і паклёпе не прызнаў. Прысуд у законную сілу не ўступіў. Блогер збіраецца абскарджваць яго.

Суд над блогерам Пятрухіным: пракурор запрасіў два гады абмежавання волі

Суд Ленінскага раёна Берасця 15 красавіка працягне разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вядомага блогера Сяргея Пятрухіна, якога абвінавачваюць па ч. 2 арт. 188 (“Паклёп”) і ч. 2 арт. 189 (“Абраза”) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства