Затрыманне Паліенкі: версія следчых і каментар Касінерава Дапоўнена

2019 2019-03-21T17:51:00+0300 2019-03-21T17:56:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/palienka_111_viasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Паліенка. Фота ПЦ "Вясна"

Зміцер Паліенка. Фота ПЦ "Вясна"

Учора праваабронцам стала вядома пра затрыманне былога палітвязня Змітра Паліенкі па новай крымінальнай справе. У гэты раз яго падазраюць у здзяйсненні злачынства па артыкуле 339, ч.3 (“Асабліва злоснае хуліганства”), а менавіта ў тым, што ён распыліў пярцовы балончык у твар мужчыне.

Пазней у каментары агенцтву БелаПАН інфармацыю пацвердзіла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова. Па версіі СК падзеі адбываліся такім чынам:

"Па дадзеных следства, 13 сакавіка прыблізна 20 гадзін на лесвічнай пляцоўцы аднаго з дамоў па вуліцы Гурскага ў Мінску неўстаноўленая асоба ў адказ на заўвагу мужчыны пра курэнне ў пад'ездзе пырснула яму ў твар газ з газавага балончыка, - паведаміла Ганчарова. - Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства 20 сакавіка быў затрыманы Зміцер Паліенка. Ён дапытаны, па месцы яго жыхарства праведзены ператрус. У цяперашні час з затрыманым праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні".

Наста Гусева, сяброўка Паліенкі, распавяла ПЦ “Вясна” іншую версію, якую яна пачула ад самога актывіста.

"Прыкладна тыдзень таму Зміцер чакаў свайго сябра на лесвічнай клетцы і да яго стаў чапляцца п’яны агрэсіўны мужчына. Таму проста не падабалася, што той там стаіць. Ён абражаў Змітра, а затым ударыў яго па твары. Тады Зміцер распыліў пярцовы балончык".

Тым часам сябры Паліенкі Вячаслаў і Марына Касінеравы увечары 20 сакавіка прыехалі ў Следчы камітэт Маскоўскага раёна і паспрабавалі перадаць Змітру перадачу – яе не прынялі (у перадачы былі ежа і лекі).

sk_maskr.jpg
Следчы камітэт Маскойскага раёна Мінска. Фота з Facebook Вячаслава Касінерава.

“Толькі што бачыў Змітра, пачынаюцца следчыя дзеянні, вочная стаўка і гд. Рукамі паказаў, што яго збіраюцца закрываць, перадачу перадаць не дазволілі, чакаем, калі атрымаецца гэта зрабіць. Поўны калідор узброеных аператыўнікаў, адзін спрабаваў за руку мяне вывесьці, зачынілі дзверы ў будынак, магчыма нас хутка паспрабуюць выгнаць з будынку”, - напісаў Вячаслаў Касінераў у сваім Facebook.

Як мінімум трое сутак з моманту затрымання Зміцер Паліенка правядзе ў ізалятары часовага ўтрымання. Па заканчэнні гэтага тэрміну яму можа быць прад’яўлена абвінавачванне, у адваротным выпадку яго мусяць вызваліць.

Пазней стала вядома, што актывіст затрыманы на 10 сутак

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства