viasna on patreon

Доступ у суд над былымі супрацоўнікамі міліцыі абмежавалі праваабаронцам і журналістам

2019 2019-02-01T12:10:13+0300 2019-02-01T12:13:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/berascisud-2019-02-01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: realbrest.by

Фота: realbrest.by

Праваабаронца “Вясны” Уладзімір Вялічкін 1 лютага пакінуў заяву старшыні суда Ленінскага раёна г.Брэста. П. Баброўскаму аб парушэнні правоў грамадзян, якіх не дапусцілі на адкрыты судовы працэс.

Сёння тут завяршалася рэзанансная крымінальная справа над двумя былымі ўчастковымі інспектарамі, якіх абвінавачвалі ў махлярстве і перавышэнні ўлады, а таксама крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

Аднак ня ўсе жадаючыя змаглі патрапіць у судовую залу. Ахова не прапусціла на працэс журналістку Мілану Харытонаву, блогера Сяргея Пятрухіна і праваабаронцу Уладзіміра Вялічкіна, спаслаўшыся нібыта на недахоп месца ў залі.

Праваабаронца лічыць, што паколькі Канстытуцыя гарантуе прынцып адкрытасці судоў, то правы грамадзян былі парушаныя.

Асуджаныя на 5 і 6 год пазбаўлення волі ў калоніі былыя міліцыянты вядомыя ў Берасці яшчэ і тым, што неаднаразова затрымлівалі грамадскіх актывістаў ды ілжэсведчылі супраць іх у судах.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства