viasna on patreon

Справа Багданава: СК упарта адмаўляецца расследваць крымінальную справу аб смерці зняволенага

2019 2019-01-17T15:09:19+0300 2019-01-17T15:09:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bagdanava-maryia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марына Георгіеўна Багданава.

Марына Георгіеўна Багданава.

Калі Генеральная пракуратура у чарговы раз адмяніла пастанову старшага следчага па асабліва важных справах УСК па Мінскай вобласці Андрэя Канцавога аб спыненні расследвання крымінальнай справы па факце смерці ў Жодзінскім СІЗА Алега Багданава, ягоная маці Марыя Георгіеўна паставілася да гэтага скептычна:

- Ну чаму так адбываецца? Ужо тройчы гэты самы следчы прыпыняў расследванне па справе, а яе ізноў перададуць на новае расследванне ў тыя ж рукі?

Жыхар Мінска Алег Багданаў памёр у ВУ «Турма №8» г. Жодзіна 29 студзеня 2016 г. ад вострай сардэчнай недастатковасці. У 2014 годзе перанёс цяжкую аперацыю на сэрцы, з'яўляўся інвалідам 3-ці групы і меў патрэбу ў пастаяннай кваліфікаванай медыцынскай дапамозе, назіранні ўрача-кардыёлага. Маці лічыць, што сыну ў СІЗА не аказалі належнай медыцынскай дапамогі. 

Справу Багданава неаднаразова ўзбуджалі і спынялі ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства. У апошнім дасланым ягонай маці – Марыі Багданавай – адказе ад 6 лістапада Генеральная пракуратура зноў паведаміла аб накіраванні справы для новага расследавання ў цэнтральны апарат Следчага камітэта. Пры гэтым намеснік Генеральнага пракурора Г. Дыско адзначыў, што справа пастаўлена на асобы кантроль Генпракуратуры:

“Вывучэнне матэрыялаў крымінальнай справы па факце смерці Алега Багданава паказала, што прынятае па ёй рашэнне аб спыненні папярэдняга расследавання з'яўляецца неабгрунтаваным з прычыны няпоўнага даследавання ўсіх абставінаў, якія маюць істотнае значэнне для правільнага вырашэння справы”.

Напачатку студзеня 2019 года маці звярнулася ў Следчы камітэт з просьбай, каб справу перадалі на раследванне іншаму следчаму, паколькі лічыць, што станоўчага выніку ізноў не будзе.

Марыя Георгіеўна нават мела намер запісацца на прыём да часова выконваючага абавязкі старшыні упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Ігару Шацілу. Аднак ёй паведамілі, што ён прыём грамадзян на месцы не ажыццяўляе, толькі на выязных сустрэчах у рэгіёнах. На прапанову запісацца па выязны прыём адказалі, што пакуль не складзены такі графік. А вось пры сустрэчы з ягоным намеснікам Марыя Багданава пачула, што СК не бачыць падставаў для ўзбуджэння крымінальнай справы і перадачы яе ў суд.

“Ад такіх слоў мяне нібыта ўдарылі электратокам”, - кажа Марыя Георгіеўна.

Дарэчы, на сайце Следчага камітэта апублікаваны графік прыёму грамадзян кіраўніцтвам СК з указаннем прозвішча Шацілы. Але, як бачна, няма ў яго аніякага жадання выслухаць і абнадзеіць жанчыну, якая прыкладае шмат  намаганняў, каб пакараць вінаватых у смерці сына.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства