"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць Фота

2019 2019-01-16T18:03:25+0300 2021-04-09T10:54:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/volontery_5_6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Калонія, турма — гэта тое месца, дзе не кожны, хто там сядзіць — вінаваты. Людзі часта сутыкаюцца з неапраўданай жорсткасцю пакарання. Таму падтрымка з волі ім вельмі патрэбная, яны павінны ведаць, што іх чакаюць на волі. Але перад людзьмі часта ўзнікаюць пытанні "А як пісаць, а пра што пісаць?" Таму мы падрыхтавалі інструкцыю, для тых, хто хоча дапамагчы такім людзям, але не ведае з чаго пачаць. Як пісаць лісты ў месцы зняволення, якія ёсць асаблівасці і лайфхакі, распавядае Яна Ганчарова, каардынатарка праекта "РосУзник" і праваабаронца "Human Constanta".

Каму пісаць?

Бывае і такое, што ты ведаеш, што ў Беларусі ёсць палітвязні і людзі, якія сутыкнуліся з неапраўданай жорсткасцю пакарання, хочаш іх падтрымаць, але не ведаеш, каму менавіта напісаць. Часцей за ўсё з несправядлівасцю ў месцах пазбаўлення волі сутыкаюцца палітвязні. Зняволены прызнаецца палітвязнем, калі яго пазбаўленне свабоды было ўжыта выключна з-за яе палітычных, рэлігійных ці іншых перакананняў. 

СПІС ПАЛІТВЯЗНЯЎ

Здараецца так, што чалавек змагаўся за ўсё добрае, супраць усяго дрэннага, а выніку апынуўся ў месцах пазбаўлення волі. І ў яго ўнутры пачынаецца барацьба: "Дык можа быць я сапраўды нешта дрэннае зрабіў?" Хоць гэты чалавек, напрыклад, проста хадзіў на мітынгі (рэалізоўваў незаконнае права на мірны сход). Палітвязні сядзяць за тое, што яны змагаліся за свае ідэалы і каштоўнасці. У такіх сітуацыях цяжка даказаць сабе, што ты ў гэтай сітуацыі не зрабіў нічога дрэннага. У месцах пазбаўлення волі на іх заўсёды аказваецца ціск. Няма ніводнага палітвязня, на якога ні аказвалася б увогуле ніякага ціску.

Чаму пісаць лісты зняволеным — важна?

Пісаць лісты — адна з самых важных і адначасова простых рэчаў, якую можа зрабіць звычайны чалавек для дапамогі яму. Трэба разумець, што ў цэлым жыццё ў іх праходзіць ледзь не ў чатырох сценах. Там не адбываецца роўным рахункам ні-чо-га. Таму адзіны спосаб забавы — кнігі і лісты. З апошніх палітвязні могуць даведацца пра навіны. Яны разумеюць, што за сценамі нешта адбываецца, свет не абмяжоўваецца іх камерай. Жыццё ідзе, і яны спрабуюць сябе неяк з ёй суаднесці. Галоўнае, што пры гэтым у іх ёсць разуменне, што пасля вызвалення яны могуць у яе ўліцца.

Лісты для палітвязняў асабліва важныя. Там, за калючым дротам на іх ідзе пастаянны маральны і псіхалагічны ціск: "Ты не маеш рацыю, пра цябе ўсе забыліся, ты нікому не патрэбны". Яно можа душыць людзей. І таму лісты ў такой сітуацыі вельмі дапамагаюць. Гэта такі акт салідарнасці і падтрымкі. Па сутнасці, гэта адзіны спосаб данесці да іх, што мы падтрымліваем іх, і верым у тое, што яны рабілі і робяць.

Пра што пісаць?

Рэцэпт тут даволі просты. Калі вы сустракаецеся з нейкім новым чалавекам, вы ж пра нешта размаўляеце з ім? Павітайцеся спачатку, прадстаўцеся, раскажыце, чым вы займаецеся. Раскажыце вязню, чаму вырашылі напісаць яму ліст. Напрыклад, прачыталі артыкул пра яго, падумалі, што патрэбна нейкая падтрымка, ці, у рэшце рэшт, прачыталі кнігу, і вырашылі каму-небудзь расказаць. Толькі не трэба пісаць нешта накшталт "Я доўга збіраўся з думкамі напісаць гэты ліст..." Уявіце, якое чытаць гэта чалавеку, які знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі. Не трэба пісаць і дзеля галачкі: "Трымайся, змагайся, мы з табой!" Гэта раздражняе.

Пішыце звычайныя лісты. Ня сумныя. Так, гэта сумна, што такім чынам склаліся абставіны, але ніхто ж не памірае. Нават і ў такой сітуацыі не трэба пісаць, як усё дрэнна, — гэта не падтрымлівае.

Раскажыце ў лісце аб вашых паездках. Ня трэба перажываць, што вы нібыта можаце сабе дазволіць такія падарожжа, а ён не. Гэта не праўда, яны будуць рады прачытаць нешта новае, даведацца пра іншыя краіны. Падзяліцеся з імі сваімі асабістымі ўражаннямі і эмоцыямі.

Можаце яшчэ расказаць, як вы на выходных каталіся на лыжах, бачылі заснежаныя елкі і назіралі, як птушкі дзяўблі хлеб. У зняволеных няма нават такіх візуальных вобразаў.

"Мне адзін з палітвязняў распісаў ў трох аркушах, як ён на таракана у камеры паляваў. Гэта казурка жыла ў яго некалькі дзён, дастаўляла непрыемнасці, і ён мне апісваў гэта ў такой вялікай гісторыі, як ён з ім змагаўся. Гэта ўсе падзеі, якія ў яго адбываліся ў жыцці. Больш ні-чо-га," — распавядае Яна з уласнага досведу.

Галоўнае, напісаць першы ліст, далей перапіска завяжацца. Адразу прадстаўцеся, каб чалавек прыкладна разумеў, з кім ён "размаўляе". Пасля перапіска завяжацца: абмеркаванне кніг, фільмаў, музыкі.

Дарэчы, у Расіі ёсць выдатны праект "Казкі для палітвязняў" на самыя розныя тэмы. Можна раздрукаваць такую казку на два-тры аркуша. Аднак у Беларусі іх не заўсёды прапускаюць, бо лічаць іх мастацкімі творамі. Але дакладных крытэрыяў для іх вызначэння няма. Гэта спрэчны момант.

Ліст Міхаілу Жамчужнаму

Якім чынам напісаць?

Як правіла, лісты ў нас асацыююцца з сшыткавых лістком, канвертам і поштай. Але з нядаўняга часу ліст або паштоўку зняволенаму можна адправіць не адыходзячы ад кампутара ці нават тэлефона. У IT-краіне нарэшце запусцілі сэрвіс письмо.бел пад лозунгам "Захоўваем сацыяльныя сувязі". Асаблівасць гэтага праекта ў тым, што з дапамогай яго можна адправіць лісты толькі людзям, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі. У адрозненне ад Расіі, да гэтай сістэмы падлучаныя ўсе калоніі і турмы Беларусі.

Мы нават самі пратэсцілі, наколькі гэта зручна.

Як быць з цэнзурай?

Усе ўваходныя, выходныя лісты абавязкова чытае нейкі асобны чалавек, звычайна — цэнзар. Ён на сваё меркаванне можа нешта прапусціць, можа нешта выкрасліць, а можа наогул ліст цалкам не прапусціць. Вось уявіце, што ў вашым чаціке ўдзельнічае нехта трэці. Калі яму будзе нешта незразумела, то ён можа гэта проста гэта выдаліць.

Цэнзура — гэта тая рэч, якая, на жаль, не працуе па нейкіх пэўных крытэрыях і правілам. Тут усё вельмі індывідуальна і ацэначна. Аднак дзейнічае спецыяльная пастанова МУС № 174 ад 20 кастрычніка 2000 г., дзе ў пункце 139 сказана, што перапіска асуджаных падвяргаецца цэнзуры. Лісты асуджаных і лісты, якія паступілі на іх імя, выкананыя тайнапісам, шыфрам, з ужываннем іншых умоўнасцяў або жаргону, а таксама якія носяць цынічны характар, накіраваныя на прычыненне шкоды ахоўваемых законам правах дзяржаўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў і асобных грамадзян альбо якія змяшчаюць звесткi, што складаюць дзяржаўную, службовую таямніцу, адрасату не накіроўваюцца і асуджанаму ня выдаюцца. Пра гэта аб'яўляецца асуджанаму, пасля чаго такая карэспандэнцыя знішчаецца.

Чаго не варта пісаць?

  • Калі чалавек знаходзіцца на этапе следства, то не варта абмяркоўваць з ім крымінальную справа. Не ўспамінайце ў лістах іншых людзей, якія неяк могуць быць звязаныя з гэтай справай.
  • Не ўжывайце ў лістах выразы, якія могуць палічыць экстрэмізмам.
  • Пазбягайце палітычных тэм.
  • Не выкарыстоўвайце ў тэксце мацюкі, лаянку, абрэвіятуры, замежныя словы.
  • Пазбягайце розных алегарычных метафарычных выказванняў, таму што яны могуць быць расцэненыя як зашыфраванае паведамленне або інструкцыя да нечага.

"Памятаю выпадак, як у лістах Алега Навальнага цэнзар выкрасляў часткі выдуманых гісторый, палічыўшы, што гэта інструкцыя для ўцёкаў", — успамінае Яна.

Пяць лайфхакаў па напісанні лістоў у месцы пазбаўлення волі

  • Пасылайце лісты з паведамленнем. Бывае так, што звычайныя лісты проста не даходзяць. І не зразумела, на якім этапе яно зляцела: ці то страціла пошта, ці то не прапусціла цэнзура, ці то проста выкінулі ўжо ў калоніі. А ў выпадку лістоў з паведамленнем, зняволены павінен распісацца ў адмысловым бланку, што ён сапраўды атрымаў ліст. Гэта можа быць доказам, што ліст дастаўлены да адрасата. Аднак і тут бываюць розныя непрыемныя сітуацыі: ў апавяшчэнні за зняволенага можа распісацца супрацоўнік калоніі.

"Мы ведаем мноства гісторый, калі людзям пры вызваленні з калоніі, або пры этапаванні, як напрыклад, у выпадку Алега Сянцова, ім выдаюць мяшок лістоў, якія ім прсота не аддавалі".

  • Укладайце пры адпраўленні пусты канверт, паперу, маркі, паштоўкі. З дапамогай паштоўкі вязень можа таксама наладзіць адносіны ўнутры калектыву, падзяліўшыся ёю.
  • Дзяліцеся ў лістах навінамі. У зняволеных вельмі вузкі крыніца атрымання інфармацыі, таму яны будуць рады любым навінам з волі.

"Напрыклад, Саша Кольчанка, цікавіцца народам курдаў. Як вядома, па гэтай тэме вельмі цяжка атрымаць нейкую інфармацыю з газет, тэлевізара. Застаецца адзін варыянт — лісты. Таму мы стараемся паведаміць яму нейкія навіны па гэтай тэме".

  • Калі плануеце доўгую перапіску з чалавекам, то завядзіце, так званы кейс лістоў. Ён дапаможа адсочваць сітуацыю з допісам лістоў. У ім пазначайце нумары лістоў, каб разумець, якія дайшлі да адрасата. Указвайце, якія прыкладна тэмы ў іх падымалі. Калі прыйдзе адказ, вы зможаце ўспомніць, што з ім абмяркоўвалі. Калі некаторыя лісты ўсё ж не дайшлі, то з дапамогай кейса лістоў вы зможаце аднавіць тую інфармацыю.
  • Некаторыя лісты выкладвайце ў інтэрнэт. Гэта можа заахвоціць іншых людзей пачаць пісаць. Дэманструючы зваротную сувязь са зняволеным, маўляў глядзіце, ён мне адказаў, можна выклікаць цікавасць у іншых людзей да гэтага акту салідарнасці. І тады тых, хто піша лісты ў месцы пазбаўлення волі — стане больш.

СПІС ПАЛІТЗНЯВОЛЕНЫХ

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства