“Самы справялівы суд у свеце” адправіў справу журналіста Барбарыча на дапрацоўку

2018 2018-12-14T10:28:56+0300 2018-12-14T11:47:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/barbarych-harecki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Барыс Гарэцкі і Генадзь Барбарыч у судзе. Фота: Барыс Гарэцкі

Барыс Гарэцкі і Генадзь Барбарыч у судзе. Фота: Барыс Гарэцкі

Суд Партызанскага раёна Мінска 14 снежня працягнуў разгляд адміністрацыйнай справы журналіста Генадзя Барбарыча. Яго звінавацілі ў тым, што 8 снежня ён, “разам з аператарам Ляўчуком зняў відэасюжэт, які потым быў размешчаны на сайце Радыё Рацыя”. Тым самым парушыў ч.2 арт. 22.9 КаАП (“незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”).

На папярэднім судовым паседжанні 13 снежня Генадзь Барбарыч адзначыў:

“Са мной ніхто асабіста не размаўляў, склалі пратакол завочна менавіта за матэрыял, які тычыцца «справы БелТА», калі я прыходзіў 8 снежня да будынка Следчага камітэта і запісаў Ірыну Леўшыну – галоўнага рэдактара. Але ж ніякага відэасюжэта на сайце Радыё Рацыя няма, там ёсць толькі фотаздымак пад зацемкай.”

Сёння суддзя Наталля Дзядкова разгледзела матэрыялы справы і прыняў рашэнне адправіць пратакол правапарушэння на дапрацоўку ў аддзяленне міліцыі.

Па словах Генадзя Барбарыча, вінаватым сябе ён не лічыць, таму што па Канстытуцыі яму гарантаванае права свабоднага збору і распаўсюду інфармацыі. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства