Зміцер Паліенка: Ужо дасталі матузкі, а пазней рэзка адпусцілі Дапоўнена

2018 2018-11-26T19:13:16+0300 2018-11-26T21:16:29+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/palienka_00270_logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Паліенка. Фота: Новы Час.

Зміцер Паліенка. Фота: Новы Час.

Актывістка Марына Насенка ў фэйсбуку паведамляе, што былога палітвязня Зміцера Паліенка затрымалі за тое, што ён перастаў хадзіць на прызначаныя лекцыі пасля вызвалення. Раней Зміцер распавядаў "Новаму часу", што яму кожны дзень трэба хадзіць у РУУС на лекцыі да таго часу, пакуль ён афіцыйна не працаўладкуецца і не прынясе ім дакументы.

З РАУС Заводскага раёна Паліенку адвезлі ў Гарадскі адзел міліцыі. А 21 гадзіны Зміцера адпусцілі. Ён распавядае, што "ўвогуле дзіўна, што сёння выпусцілі, бо ўжо пазабіралі ўсе рэчы, дасталі матузкі і закрылі за кратамі. А пазней чамусьці рэзка адпусцілі".  Таксама паведаміў, што суд адбудзецца 6 снежня.

Вядома, што на яго склалі два пратаколы па 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўніка міліцыі). Дзмітрый паведамляе праваабаронцам "Вясны", што "у двух пратаколах адлюстравана адно і тое ж: што не хадзіў на лекцыі без ўважлівых прычынаў і быў апавешчаны аб наступствах". 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства