Затрыманую ў Курапатах журналістку Вольгу Чайчыц адпусцілі праз тры гадзіны Відэа Дапоўнена

2018 2018-10-16T11:33:12+0300 2018-10-16T14:30:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cajcyc-660x440.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Чайчыц. Фота belsat.eu

Вольга Чайчыц. Фота belsat.eu

16 кастрычніка падчас будаўнічых работ у Курапатах была затрымана журналістка-фрылансерка Вольга Чайчыц.

Момант затрымання патрапіў на стрым "Радыё Свабода". Падрабязнасці высвятляюцца.

Сама журналістка паведаміла ў сваім Facebook, што яе вязуць у Бараўлянскі аддзел міліцыі. 

Нагадаем, што з пачатку 2018 года Вольга Чайчыц была аштрафаваная за супрацу з тэлеканалам "Белсат" (па ч. 2. арт. 22.9 КаАП) ажно 12 разоў.

— Падставай затрымання быў учорашні сюжэт пра падзеі ва ўрочышчы Курапаты. Сёння я прыехала ў Курапаты зноў, да мяне падышлі міліцыянты і затрымалі нібыта для складання пратакола, — распавяла Вольга Чайчыц прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Пасля гэтага журналістку завезлі ў аддзяленне міліцыі Мінскага раёна ў Бараўлянах, дзе пратрымалі некалькі гадзінаў і склалі адміністрацыйны пратакол за нібыта парушэнне заканадаўства аб СМІ.

— Я спрабавала здымаць на тэлефон, але супрацоўнік міліцыі Дзмітрый Смык выбіў яго з маіх рук і забраў. З тэлефона выдалілі ўсё знятае відэа, а праз амаль тры гадзіны пасля затрымання іншы міліцыянт — Сяргей Кніга — склаў пратакол за тое, што я, нібыта, працую для “Белсата” без акрэдытацыі.

Цікава, міліцыянты чамусьці ведалі, што я сёння зноў прыеду ў Курапаты, і нават мелі на дыску сюжэт, які ўчора выйшаў у эфір на “Белсаце”, — расказала Вольга Чайчыц.

Затрыманую ў Курапатах журналістку Вольгу Чайчыц адпусцілі праз тры гадзіны

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства