"Адмяніць смяротнае пакаранне!" Пікет каля беларускай амбасады ў Лондане Фота

2018 2018-10-10T15:36:27+0300 2018-10-10T15:42:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/belarus_dpdemomq.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У панядзелак восьмага кастрычніка каля амбасады Беларусі ў Лондане праваабаронца "Вясны" Наталля Сацункевіч правяла пікет за адмену смяротнага пакарання. Да акцыі таксама далучыліся каардынатары Amnesty International Бары Хэй і Айша Юнг.

Каардынатарка Amnesty International па Беларусі Айша Юнг, сябра ПЦ
Каардынатарка Amnesty International па Беларусі Айша Юнг, сябра ПЦ "Вясна" Наталля Сацункевіч і каардынатар Amnesty International Бары Хэй

Наталля Сацункевіч патлумачыла, чаму вырашыла правесці пікет.

«Чаму я прыйшла да беларускай амбасады ў Лондане? Зараз праходзіць Тыдзень супраць смяротнага пакарання, а я катэгарычна супраць гэтага віду пакарання. Мяне заўсёды пужае няўхільнасць і немагчымасць выправіць смерць любога чалавека.

Я заклікаю ўвесь свет да салідарнасці і падтрымкі. І хоць Беларусь і апошняя краіна ў Еўропе, дзе ўжываецца смяротнае пакаранне, важна памятаць, што такі від пакарання - гэта не толькі пра Беларусь. У жыцці і смерці, дабрыні і жорсткасці няма межаў. Свет вакол нас мяняецца і імкліва адмаўляецца ад смяротнага пакарання. І я вельмі чакаю таго моманту, калі смяротнае пакаранне не будзе прымяняцца не толькі ў Еўропе, але і на ўсёй планеце».

Наталля адзначыла, што, у параўнанні з Мінскам, дзе за такім пікетам можа паследаваць арышт або штраф, у Лондане дастаткова было паведаміць паліцыі пра мірны сход па тэлефоне.

Каардынатарка Amnesty International па Беларусі Айша Юнг і сябра ПЦ
Каардынатарка Amnesty International па Беларусі Айша Юнг і сябра ПЦ "Вясна" Наталля Сацункевіч

Падчас акцыі пікетоўцам удалося пагаварыць з супрацоўнікамі беларускай амбасады. Па словах Наталлі, яны былі ветлівыя і выказалі зацікаўленасць у абмеркаванні тэмы адмены смяротнага пакарання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства