Жывая Бібліятэка: 4 гады разам!

2018 2018-09-25T17:40:56+0300 2018-09-26T09:11:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/press_rel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ужо чатыры гады мы ладзім у Беларусі Жывыя Бібліятэкі – першая прайшла 11 кастрычніка ажно 2014 года. Чатыры гады разам з вамі змагаемся са стэрэатыпамі і дыскрымінацыяй, паказваем разнастайнасць і прыгажосць людзей вакол нас.

З задавальненнем запрашаем святкаваць Дзень Народзінаў Жывой Бібліятэкі разам!

У суботу 6 кастрычніка будзем чакаць гасцей у вядомым месцы сілы – Культурным цэнтры Корпус. Гэтым разам мы ладзім мерапрыемства на ўвесь дзень, напрыканцы якога будзе файны музычны сюрпрыз, але імя гурта, каб было цікавей, пакуль трымаем у сакрэце.

Можна прыйсці на ўвесь дзень ці на частку праграмы і далучыцца да разнастайных актыўнасцяў:

З 12.00 да 15.00 на “Дасведчаным Мінску” сябры і партнёры Жывой Бібліятэкі правядуць цікавыя і карысныя лекцыі, варкшопы і майстар-класы. Мы чакаем шмат гасцей, сярод якіх CityDog, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, АртСядзіба, "РАДА", Human Constanta, MAKEOUT, Falanster ды іншыя – кожны знойдзе блізкую тэму.

З 15.00 да 16.00 – урачыстая частка, падвядзенне вынікаў дзейнасці Жывой Бібліятэкі за год.

З 16.00 да 20.00 –вялікая Жывая Бібліятэка. Працуе яна гэтак жа, як і звычайная: госці атрымліваюць Картку Чытача, выбіраюць Кнігу, запісваюцца і чытаюць яе на працягу пэўнага часу. Кожная Кніга – гэта новы чалавек, са сваім вопытам, ідэнтычнасцю, светапоглядам, які можа быць значна адрозным ад нашага, але не меньш цікавым ці “правільным”. Працэс чытання – жывая камунікацыя, абмен меркаваннямі, ідэямі і свежымі думкамі. Кнігі гатовыя шчыра распавесці пра сябе, адказаць на пытанні і паказаць, што кожны з нас непаўторны.

З 20.00 да 21.30 – ладзіцца нэтворкінг, дзе можна аб’яднацца ў групы і паспрабаваць разам знайсці рашэнні для хвалюючых пытанняў. Магчыма вам блізкая тэма экалогіі ці правоў чалавека? Вашыя думкі важныя для пошуку найлепшай ідэі.

З 22.00 – канцэрт. Сакрэтны гурт, які вы дакладна хочаце пачуць, але не чакаеце сустрэць на нашым ДН!

Уваход, як заўсёды, вольны.

Але рэгістрацыя на гэты раз абавязковая. Раім звярнуць на гэта ўвагу і за хвілінку запоўніць форму па спасылцы http://bit.ly/dziennarodzinau . На мерапрыемстве кожнаму зарэгістраванаму госцю будзе зробленая Картка Чытача, якая дазволіць не толькі слухаць Жывыя Кнігі, але і застацца на канцэрт і даведацца, які сюрпрыз мы для вас падрыхтавалі.

Да сустрэчы ў першую суботу кастрычніка, а пакуль вы можаце сачыць за навінамі на старонках нашых сацыяльных сетак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства