Затрыманых каля Дома правасуддзя павязуць на Акрэсціна

2018 2018-08-24T17:00:00+0300 2018-08-24T17:00:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/fedunich-komlik-2018-08-24-16.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманні каля Дома Правасуддзя. Фота: ПЦ "Вясна"

Затрыманні каля Дома Правасуддзя. Фота: ПЦ "Вясна"

Пасля абвяшчэння прысуда па справе лідэраў прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка каля будынку Дома правасуддзя, дзе праходзіў працэс, грамадскія актывісты зладзілі пікет у падтрымку незалежнага прафсаюза. Яны разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі, сцяг прафсаюза РЭП і “Еўрапейскай Беларусі”.

Прыкладна праз 10 хвілін да іх пад’ехаў чырвоны аўтобус з амапаўцамі, якія затрымалі актыўных пікетоўцаў. Сярод затрыманых былі Вольга Нікалайчык, Леанід Кулакоў, Мая Наумава, Уладзімір Неўмяржыцкі, актывіст прафсаюза РЭП з Берасця Павел Мрочка, актывіст РЭП з Бабруйска Аляксандр Чмыхаў.

Пазней, пры адыходзе ад будынку суда былі затрыманы палітык Мікола Статкевіч, актывіст “Еўрапейска Беларусі” Максім Вінярскі і яшчэ некалькі чалавек.

Па дадзеных ПЦ “Вясна”, 24 жніўня пасля суда па “справе прафсаюзаў” было затрымана 11 чалавек:

  1. Алесь Абрамовіч (Барысаў);
  2. Вольга Нікалайчык;
  3. Леанід Кулакоў;
  4. Мая Наумава;
  5. Уладзімір Неўмяржыцкі;
  6. Павел Мрочка (Брэст);
  7. Аляксандр Чмыхаў (Бабруйск);
  8. Максім Вінярскі;
  9. Мікола Статкевіч;
  10. Тамара Зайцава (Калінкавічы);
  11. Андрэй Хрэнкоў.

Усе яны былі дастаўлены ў РУУС Маскоўскага раёна Мінска.

Затрыманыя актывісты знаходзяцца ў РУУС ужо больш за тры гадзіны. Як стала вядома праваабаронцам “Вясны”, у мужчын адабралі шнуркі. Адзін з міліцыянтаў Маскоўскага РУУС паведаміў, што усіх затрыманых “афармляюць на суткі” і чакаць іх сёння не мае сэнсу. Верагодна ў панядзелак адбудзецца суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства