Павал Левінаў заклікаў суддзяў адмовіцца ад вынясення смяротных прысудаў

2018 2018-06-11T17:07:45+0300 2018-06-11T17:21:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/levinau_vicebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павал Левінаў

Павал Левінаў

Праваабаронца РПГА “БХК” на тэрыторыі Віцебскай вобласці Павал Левінаў накіраваў усім суддзям судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага абласнога суда асабістыя лісты, у якім заклікае адмовіцца ад вынясення смяротных прысудаў.

У лістах Павал Левінаў абгрунтоўвае такую неабходнасць, у тым ліку, судовымі памылкамі:

“Прайшлі дзесяцігоддзі, але да гэтага часу валасы ўстаюць дыбарам, калі ўяўляеш, што па справе віцебскага маньяка Міхасевіча судом нявінна былі асуджаныя 13 чалавек: аднаго паспелі расстраляць, трое адседзелі амаль па 10 гадоў, астатнія атрымалі тэрміны меншыя i таксама сядзелі...”

Праваабаронца нагадвае віцебскім суддзям пра вынесены імі 22 верасня 2017 смяротны прысуд у дачыненні да Віктара Лётава. 29 траўня 2018 г. падчас разгляду скаргі асуджанага да смяротнага пакарання Аляксандра Жыльнікава ў Вярхоўным судзе стала вядома пра выкананне смяротнага прысуду Віктара Лётава.

Павал Левінаў, растлумачваючы віцебскім суддзям неабходнасць адмовы ад смяротных прысудаў, падкрэслівае:

“Выступаю за справядлівае і абгрунтаванае пакаранне для злачынца, якое служыць мэтам правасуддзя і годнага грамадства, дзе права на жыццё з'яўляецца абсалютнай каштоўнасцю. Смяротнае пакаранне расцэньваю як парушэнне права на жыццё, гарантаванае Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі дамовамі ў галіне правоў чалавека”.

У дадатак да лістоў праваабаронца даслаў суддзям брашуру «Непазбежнасць памылкі: адпраўленне правасуддзя ў выпадках смяротнага пакарання» і бюлетэнь «Прычыны адмяніць смяротнае пакаранне».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства