Зборшчыкі подпісаў затрыманыя ў Берасці. Суд - у панядзелак Дапоўнена

2018 2018-05-06T15:58:20+0300 2018-05-06T17:33:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/berasce-grupa-padtrymki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывістаў чакаюць каля Ленінскага РАУС.

Актывістаў чакаюць каля Ленінскага РАУС.

У Берасці пад час збору подпісаў за адстаўку кіраўнікоў горада, раёна і вобласці, якія далі дазвол на будаўніцтва акамулятарнага завода, 6 траўня супрацоўнікі міліцыі ў цывільным затрымалі траіх актывістаў. Гэта блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў, а таксама Дзмітрый Андрасюк. Затрыманне адбылося а 13-40.

Нягледзячы на тое, што яны вялі збор подпісаў ля ўваходу на Калгасны рынак адпаведна Закона аб зваротах грамадзян, людзі ў цывільным, якія не прадставіліся, аб'явілі, што затрымліваюць актывістаў за парушэнне арт. 23.34 КаАП.

“Зараз сувязь з затрыманымі адсутнічае. Інтарэсы затрыманых вызваўся прадстаўляць праваабаронца Раман Кісляк. Затрыманыя ўтрымліваюцца ў машыне на тэрыторыі Ленінскага РАЎС Берасця”, - паведамляе праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

Стала вядома, што ўсіх затрыманых пакідаюць пад вартай да суду ў панядзелак, 7 траўня. Раман Кісляк напісаў скаргу на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства