У Беларусі распачынаецца Тыдзень даступнасці. Праграма мерапрыемстваў

2018 2018-04-26T15:53:52+0300 2018-04-26T16:20:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/invalidy-anons.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Офіс па правах людзей з інваліднасцю ў шосты раз арганізоўвае Тыдзень даступнасці. У гэтым годзе серыя нефармальных інклюзіўных мерапрыемстваў будзе доўжыцца з 27 красавіка па 8 траўня, у якіх таксама прымуць удзел Рэспубліканская калегія адвакатаў, Факультэт міжнародных адносін БДУ, Міністэрства спорту і турызму і іншыя.

Адна з галоўных мэтаў Тыдня даступнасці - прызнанне даступнасці як базавай патрэбы ў цывілізаваным грамадстве, сцвярджэння даступнасці ўсіх правоў чалавека без дыскрымінацыі для людзей з інваліднасцю, а таксама прыцягненне ўвагі да розных аспектах праблем інваліднасці.

Галоўным акцэнтам Тыдня даступнасці-2018 будзе права на правасуддзе і даступнасць юрыдычнай дапамогі людзям з інваліднасцю. Пра сваю працу за год раскажа юрыдычная прыёмная Офіса па правах людзей з інваліднасцю.

Акрамя гэтага, у рамках Тыдня даступнасці запланавана шэраг і іншых мерапрыемстваў.

Папярэдняя праграма Тыдня даступнасці:

27 кастрычніка - удзел дырэктара Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргея Драздоўскага ў круглым стале "Доступ да правасуддзя".

28 красавіка - удзел у велазабеге ААН, прысвечаны мэтам устойлівага развіцця ў Белавежскай пушчы.

2 траўня - круглы стол "Абмеркаванне стратэгій развіцця суправаджанага пражывання".

3 траўня - круглы стол "Інфармацыя пра даступнасць як важны элемент развіцця турызму ў Беларусі" на базе ФМА БДУ.

4 траўня - "Жывая Бібліятэка".

5 траўня - акцыя ў падтрымку Дня барацьбы за правы людзей з інваліднасцю і супраць дыскрымінацыі.

7 траўня - прэзентацыя гадавога маніторынгу юрыдычнай прыёмнай Офіса па правах людзей з інваліднасцю; семінар у Мінскай абласной арганізацыі «Беларускае таварыства інвалідаў” па пытаннях інфраструктуры.

10 траўня - трэнінг для супрацоўнікаў Мінскай чыгункі па навучанні якаснаму суправаджэнню асоб з інваліднасцю.

Праграма застаецца адкрытай і свабоднай да далучэння ўсімі зацікаўленымі.

На круглым стале 2 траўня прадстаўнікі гарадскіх уладаў (Камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне насельніцтва Мінгарвыканкама, ГА "Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам", Асацыяцыі сацыяльных работнікаў) і грамадскіх арганізацый абмяркуюць магчымыя стратэгіі па змене суправаджанага пражывання, а таксама супрацоўніцтва паміж грамадскімі арганізацыямі, установамі аховы здароўя, інтэрнатамі і дзяржавай.

Паслуга "суправаджанага пражывання" ў Беларусі з'явілася ў 2013 годзе ў новай рэдакцыі закона "Аб сацыяльным абслугоўванні". Галоўная мэта суправаджанага пражывання - дапамагчы ў сацыяльнай адаптацыі людзей з інваліднасцю і падрыхтоўка да самастойнага жыцця па-за стацыянарных устаноў і далейшае іх суправаджэнне.

Асноўная праблема суправаджанага пражывання ў Беларусі заключаецца ў тым, што з дапамогай гэтай тэхналогіі спрабуюць вырашыць усе праблемы "вываду" людзей з інтэрнатаў менавіта з дапамогай суправаджанага пражывання, але не ўлічваючы патрэбаў людзей.

Месца правядзення круглага стала 2 траўня: Мінск, вул. Варанянскага, дом 50, корпус 4

Таксама ў час Тыдня даступнасці будуць праходзіць бясплатныя юрыдычныя кансультацыі ад Рэспубліканскай калегіі адвакатаў і Офіса па правах людзей з інваліднасцю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства