Гамельчукам прэзентавалі лісты праз краты Фота

2018 2018-04-20T10:42:22+0300 2018-04-20T10:52:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/img_0037.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі прэзентуе сваю кнігу ў Гомелі

Алесь Бяляцкі прэзентуе сваю кнігу ў Гомелі

Гомельскі праваабарончы сайт gomelspring.org паведамляе, што 19 красавіка ў Гомелі ў памяшканні грамадска – палітычнага цэнтру “На Палесскай, 52”, пры падтрымцы кампаніі “Будзьма” адбылася прэзентацыя выставы “Лісты палітвязняў ад 1996 году да нашых дзён” і кнігі праваабаронцы Алеся Бяляцкага “Халоднае крыло Радзімы”.

На 11 стэндах выставы прадстаўлены лісты беларускіх палітвязняў, лісты да іх з праявамі падтрымкі ды салідарнасці, а таксама бюлецень праваабарончага цэнтру “Вясна” – “Права на волю”, архіўныя фотаздымкі. Панятак “палітвязень” – чалавек, які зведаў крымінальны пераслед за тое, што адстойваў свае грамадзянска – палітычныя правы, з’явіўся ў Беларусі ў 1996 годзе са зняволення паэта Славаміра Адамовіча. Выстава рабілася пры дапамозе саміх палітвязняў, сваякоў, сяброў, незалежных журналістаў, праваабаронцаў.

Укладальніца выставы Паліна Сцепаненка ў анатацыі адзначае:

“Гэта ліставанне праз краты. Яно ўтрымлівае факты, эмоцыі, мары і пажаданні, не гледзячы на перашкоды турэмнай цэнзуры. Па звестках праваабаронцаў, з 1996 год праз крымінальны пераслед за свае палітычныя перакананні ў Беларусі прайшлі каля 200 чалавек. Лісты для палітвязняў былі, ёсць і будуць сувяззю з вольным светам, а ліставанне з палітвязнямі – праява салідарнасці і негвалтоўнага грамадскага супраціву”.

На выставе прадстаўлены лёсы і лісты палітзняволеных Алеся Бяляцкага, Алеся Пушкіна, Юрася Рубцова, Наталлі Радзінай, Міхаіла Жамчужнага ды інш.

У кнізе “Халоднае крыло Радзімы” Алеся Бяляцкага шмат аўтабіяграфічных тэкстаў і ўспамінаў, якія тычацца падпольнай і напаўпадпольнай грамадскай дзейнасці аўтара падчас існавання СССР, пра культурны супраціў у Беларусі ў 80-е гады, адным з лідараў якога быў Алесь Бяляцкі.  Сам жа аўтар падчас прэзентацыі падрабязна распавёў пра акалічнасці свайго зняволення і турэмныя ўмовы, у якіх давялося пісаць гэтую кнігу.

img_004390.jpg
Алесь Бяляцкі распавядае пра кнігу “Халоднае крыло Радзімы”
Алесь Бяляцкі падпісвае сваю кнігу “Халоднае крыло Радзімы”
Алесь Бяляцкі падпісвае сваю кнігу “Халоднае крыло Радзімы”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства