Як спыніць траўлю з боку судовых выканаўцаў?

2018 2018-02-02T09:13:40+0300 2018-02-02T09:17:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kulakou-leanid-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ленід Кулакоў. Фота з сацыяльных сетак.

Ленід Кулакоў. Фота з сацыяльных сетак.

Пасля публікацыі на сайце праваабарончага цэнтра “Вясна” матэрыяла “Кругі пекла: пасля судоў і штрафаў актывістаў “прэсуюць” судовыя выканаўцы”  з’яўляюцца новыя доказы непрафесійнай і не зусім адэкватнай дзейнасці службы прымусовага выканання пры гарадскім ўпраўленні юстыцыі.

Сярод фактаў, сабраных праваабаронцамі, прагучала гісторыя з актывістам Леанідам Кулаковым, якому, згодна з прадпісаннем судовых выканаўцаў, была адключаная мабільная сувязь і накладзены арышт на аўтамабіль. І гэта пры тым што штрафы, вынесеныя пастановамі судоў, былі аплочаныя ў кастрычніку 2017 года.

1 лютага адбыўся працяг гэтай “сумнай эпапеі”. Распавядае Леанід Кулакоў:

“Толькі што да мяне дадому прыходзіў участковы міліцыянт. Прасіў, каб б я яму напісаў распіску аб тым, чаму не прыходжу да судовых выканаўцаў. Я адмовіўся даваць якія небудзь распіскі, адзначыўшы пры гэтым, што ў мяне ўсе штрафы аплачаныя і я нікому нічога не вінен. Участковы адказаў, што ў яго ёсць іншая інфармацыя ад судовых выканаўцаў, што я вінен ім. Мне давялося паказваць яму ліст ад прыставаў, дзе гаворыцца, што я ні чаго не павінен і паказваць копію плацёжкі, якая была аплочаная яшчэ ў кастрычніку 2017 года. Нават пасля ўсіх гэтых штрафаў, якія былі аплачаны яшчэ ўвосень, паганая ўлада да гэтага часу яшчэ тэрарызуе мяне".

– Чаму так няўзгоднена працуюць дзяржаўныя службы – невядома, калі толькі гэта не новы варыянт траўлі актывістаў? – разважае Кулакоў.

Застаецца толькі дачакацца адказу на скаргу, якую Кулакоў накіраваў на адрас начальніка ўпраўлення прымусовага выканання упраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама. У скарзе актывіст просіць правесці праверку па агучаных фактах і прыцягнуць вінаватых асоб да ўстаноўленай заканадаўствам адказнасці за незаконнае парушэнне права ўласнасці на аўтамабіль і забарону на карыстанне паслугамі электрасувязі.

Юрыст Ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры Тамара Сяргей, якая таксама мае шмат клопатаў праз дзеянні судовых выканаўцаў, раіць наступнае:

“Каб пазбегнуць такіх сітуацый, зараз усе дакументы я пасылаю толькі заказной карэспандэнцыяй, а ў выпадку адпраўкі зваротаў ці лістоў у дзяржаўныя органы электроннай поштай – раблю копіі адпраўленых лістоў і захоўваю іх асобна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства