Суд аштрафаваў легендарнага Антося Вусовіча, які некалі дамогся змены свайго прозвішча

2017 2017-12-15T08:23:53+0300 2017-12-15T11:43:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/wusowicz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Антось Вусовіч. Фота: Нашай Нівы".

Антось Вусовіч. Фота: Нашай Нівы".

Падобна, што супрацоўнкі міліцыі вырашылі прыкласці максімум намаганняў, каб устанавіць усіх удзельнікаў акцыі пратэсту "Свечка памяці” , што адбылася ў Мінску на прыступках КДБ 29 кастрычніка, ды накіраваць іх справы ў суды.

Пратакол адміністратыўнага правапарушэння быў складзены і на мінскага пенсіянера Антося Вусовіча, былога выкладчыка ліцэю, які браў удзел у акцыі. Аднак калі дакументы патрапілі ў суд, высветлілася, што імя і прозвішча ў пратаколе ўказаныя недакладныя і суддзя прыняла рашэнне вярнуць пратакол на дапрацоўку ў РУУС Заводскага раёна Мінска. Там разабраліся ў сваёй памылцы і хуценька “зварганілі” новыя паперы, і даслалі пенсіянеру па пошце новы пратакол, які суд разгледзеў 14 снежня.

Вырак прадказальны: “Быў, удзельнічаў, парушаў..”

Суддзя суду Заводскага раёна Алена Кунцэвіч вынесла пастанову аб прыцягненні Вусовіча да адміністратыўнай адказнасці за парушэнне арт. 23.34 КаАП ў выглядзе штрафу ў памеры 4 базавыя велічыні.

78-мі гадовы пенсіянер некалькі год намагаўся правільнага беларускага напісання ў пашпарце свайго імя і прозвішча. У 2016 годзе яму выдалі новы пашпарт, у якім старыя дазеныя – Антон Усовіч – былі выпраўленыя на Антось Вусовіч. Гэтая акалічнасць і стала прычынай блытаніны ў міліцэйскіх дакументах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства