Гарадзенская мiлiцыя адмовiла ва ўзбуджэннi крымiнальнай справы па факце з’яўлення антыпольскiх надпiсаў на сядзiбе Саюза палякаў. На думку следчых было здзейснена “дробнае хулiганства”

2003 2003-12-11T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намеснiк старшынi Саюза палякаў на Беларусi Юзаф Пажэцкi, якi ад iмя арганiзацыi звярнуўся ў пракуратуру Ленiнскага раёну, палiчыў надпiс “Пшеки вон” распальваннем нацыянальнай варожасцi. Аднак пракуратура адмовiлася разглядаць гэтае здарэнне.
- Мы зусiм не разглядалi гэтай справы, а перадалi яе па падследнасцi... Калi мiлiцыя палiчыць, што тут ёсць прыкметы нейкага iншага злачынства, то тады справа можа быць перададзена ў КДБ цi вернута нам, - заявiла намеснiк пракурора Ленiнскага раёну Iрына Стральцова.
Згодна з беларускiм заканадаўствам справы аб распальваннi нацыянальнай варожасцi аднесены да кампетэнцыi пракуратуры i КДБ.
Аднак следчыя Ленiнскага РАУС не палiчылi з’яўленне антыпольскiх надпiсаў злачынствам. Мiлiцыя вынесла рашэнне пра спыненне справы “ў сувязi з адсутнасцю складу злачынства”. На iх думку ўсё гэта здарэнне з’яўляецца дробным хулiганствам. Таму, калi нават зламысьнiкi будуць знойдзены, адзiнае, што iм пагражае гэта штраф цi адмiнiстрацыйны арышт.
Яшчэ падчас праверкi намеснiк старшынi Гродзенскага гарвыканкаму Валянцiн Лявонаў у iнтэрв’ю газэце «Glos znad Niemna» заявiў, што “гродзенскi гарвыканкам расцэньвае гэта здарэнне, як чыстай вады хулiганства”. Як бачым праваахоўныя органы цалкам пагадзiлася з падобнай квалiфiкацыяй здарэння.
Старшыня Саюза палякаў на Беларусi Тадэвуш Кручкоўскi адмовiўся каментаваць рашэнне гродзенскай мiлiцыi.
Андрэй Адлянiцкi
pahonia.promedia.by

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international