viasna on patreon

“Беларуская турэмная літаратура”: прэзентацыя кніг Змітра Дразда і Ігара Аліневіча 28 лістапада

2017 2017-11-27T11:00:00+0300 2017-11-27T11:02:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/turemnala-bibliateka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кнігі з серыі "Беларуская турэмная літаратура. Фота: ПЦ "Вясна"

Кнігі з серыі "Беларуская турэмная літаратура. Фота: ПЦ "Вясна"

Прэзентацыя першых кніг з серыі “Беларуская турэмная літаратура” з удзелам аўтараў і іх прадстаўнікоў адбудзецца ў Мінску 28 лістапада. На суд чытача будуць прадстаўленыя дзённікі былых палітвязняў Змітра Дразда і Ігара Аліневіча.

“Беларуская турэмная сістэма практычна закрытая ад грамадскасці. Толькі той, хто асабіста прайшоў праз турэмнае зняволенне, ведае, у якіх умовах, і па якіх законах жывуць асуджаныя. У сучаснай Беларусі крымінальны пераслед выкарыстоўваецца ўладамі як сродак пакарання грамадскіх актывістаў, прадстаўнікоў апазіцыйных колаў за іх дзейнасць. Важна захаваць і данесці да беларускага грамадства сведчанні ахвяраў палітычных рэпрэсій… Бо беларуская сучасная гісторыя працягваецца і за турэмнымі мурамі", – гаворыцца ў анатацыі да першай кнігі серыі, распрацаванай Праваабарончым цэнтрам “Вясна”.

Па словах рэдактара і апякункі серыі Алены Лапцёнак, выданне кніг-дзённікаў толькі пачынаецца, да друку рыхтуецца яшчэ некалькі цікавых кніг, пра што можна будзе падрабязней даведацца на презентацыі.

Наведвальнікаў таксама чакае бонус ад арганізатараў – кніга ў падарунак, а калі пашанцуе – то і з аўтографам аўтара.

Месца правядзення: Прэс-клуб (Мінск, вул. Веры Харужай 3, памяшканне 601)

Час: 28 лістапада (аўторак) а 18-30.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства