Бяляцкі бярэ ўдзел у Канферэнцыі грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

2017 2017-10-25T00:13:07+0300 2017-10-25T11:18:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ales-dw.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі. Фота: DW / N.Jolkver

Алесь Бяляцкі. Фота: DW / N.Jolkver

У Таліне 25 кастрычніка пачынае працу Канферэнцыя грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (КГС УП). Для абмеркавання перспектываў інтэграцыйнага праекта Еўрапейскага Саюза сабраліся каля 300 удзельнікаў, з іх два дзясяткі прадстаўляюць Беларусь.

"Рэальныя вынікі для людзей: перспектывы Усходняга партнёрства да 2020 года і надалей" – так гучыць тэма канферэнцыі, якая з’яўляецца паралельным мерапрыемствам Саміта Усходняга партнёрства і праводзіцца раз на два гады.

Выступ кіраўніка ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага, разам з вітальным словам прэзідэнткі Эстоніі Кэрсці Кальюлайд і відэазваротам Вярхоўнай прадстаўніцы Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыкі Магерыні, адкрывае праграму канферэнцыі.

[Прамая трансляцыя – па спасылцы http://bit.ly/2gBJQMb, адкрыццё канферэнцыі адбудзецца з 09:10 да 09:40]

Варта ўдакладніць, што сёлета ўпершыню КГС УП і Асамблея Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (вышэйшы орган прыняцця рашэнняў ФГС УП) аб'яднаныя ў адно мерапрыемства з агульным парадкам дня. Яго галоўная мэта - умацаванне арганізацый грамадзянскай супольнасці з краінаў УП і ЕС для далейшага развіцця партнёрства.

Сярод прыярытэтных тэмаў трохдзённага мерапрыемства - урад і супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю, дэмакратычнае кіраванне, электронныя рашэнні ў рамках празрыстага кіравання, роля грамадзянскай супольнасці ў развіцці кампетэнтнасці сродкаў масавай інфармацыі і ў барацьбе з дэзінфармацыяй.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства