Уводны курс у канцэпцыю "Глыбінны антыфашызм" пройдзе ў Баранавічах

2017 2017-10-23T15:40:04+0300 2017-10-23T15:49:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deep_antifa_bel.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Усе мы звыкліся думаць, што фашызм - гэта нешта далёкае, даўно забытае і, вядома ж, зусім не пра нас. Але спяшаемся запэўніць, што фашызм так і не стаў перажыткам гітлераўскіх часоў, і працягвае сваё існаванне ў нашай штодзённасці.

Ня верыш? Думаеш, гэта не так?

Як часта ты адчуваеш дыскамфорт і грэбаванне, калі выпадкова сустракаешся на вуліцы з прадстаўнікамі рома ці, напрыклад, арабам? А пра што думаеш, калі бачыш чарнаскурага чалавека? А чалавека з тату на твары? Думаў/ла ты над тым, чаму ўзнікаюць гэтыя непрыемныя пачуцці і наколькі гэта нармальна? Мы прапануем табе прыйсці на сустрэчу з намі і пагутарыць з самім/ой сабой.

Такім чынам, мы прапануем высветліць:

  • Што такое сучасны фашызм?
  • Як яму супрацьстаяць?
  • Чаму фашызм варта адрозніваць ад расізму?
  • Як жыць з разуменнем "ўнутры мяне - фашыст"?

Гэта будзе цікава кожнаму/ай:

  • хто працуе над сабой;
  • каму блізкія ідэі гуманізму;
  • хто хоча зразумець сябе і грамадства лепш.

Што нам дасць дадзены семінар?

  • здольнасць распазнаваць фашызм ў штодзённым жыцці;
  • здольнасць спыняць свайго "маленькага фашыста";
  • падсвядома не заахвочваць фашызм і дыскрымінацыю ў прынцыпе і супрацьстаяць яму.

Будзем рады бачыць цябе на сваім мерапрыемстве 27 кастрычніка 2017 года ў 18:30 у Баранавічах. Калі табе гэта цікава, запаўняй анкету ўдзельніка\цы да 26 кастрычніка 2017 (уключна) і прыходзь.

І памятай:

"Толькі ты вырашаеш, ці будзе твой "маленькі фашыст" кіраваць табой".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства