viasna on patreon

У Мінск запрасілі дакладчыка ПАСЕ для абмеркавання праблемы смяротнага пакарання

2017 2017-10-20T14:09:50+0300 2017-10-20T14:10:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rigoni-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) па сітуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні. Фота: БелаПАН.

Дакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) па сітуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні. Фота: БелаПАН.

Дакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) па сітуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні запрошаны наведаць Менск у лістападзе. Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання Андрэй Навумовіч.

Паводле яго слоў, запрашэнне было перададзенае на мінулым тыдні, калі беларуская дэлегацыя была ў Страсбургу для ўдзелу ў абмеркаванні сітуацыі ў Беларусі на пасяджэнні камітэта ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі. 

„Рыгоні запрошаны для сустрэчы з беларускімі дэпутатамі розных узроўняў для абмеркавання праблематыкі смяротнага пакарання”, — сказаў Навумовіч. Чакаецца, што візіт адбудзецца ў другой палове лістапада. Плануюцца сустрэчы з дэпутатамі ў Менску і ў Валожынскім раёне. „Дакладныя даты пакуль не выбраныя, усё залежыць ад графіка Рыгоні”, — удакладніў Навумовіч.

Варта зазначыць, што, выступаючы ў ліпені гэтага года на 26-й сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Менску, Аляксандр Лукашэнка заявіў: Беларусь „чуе заклікі сусветнай супольнасці” і паступова прыйдзе да адмены практыкі прымянення смяротнага пакарання. Увядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне можа стаць першым крокам на шляху ўступлення Беларусі ў Савет Еўропы. У 1993 годзе беларускі парламент атрымаў статус спецыяльнага запрошанага ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, але ў 1997-м быў пазбаўлены яго пасля рэферэндуму, які захаваў смяротнае пакаранне. За апошнія 20 гадоў у Беларусі было пакарана больш за 400 чалавек, толькі адзін з асуджаных да смяротнага пакарання быў памілаваны кіраўніком дзяржавы. 

Паводле Беларускага Радыё Рацыя.


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства