Мінскія суды: у “трэндзе” – “Моладзь БНФ” і Дзень ведаў у Слуцку Дапоўнена

2017 2017-10-18T10:06:11+0300 2017-10-18T11:58:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lahvinec-sud-2017-10-17.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Перад пачаткам суду над Алесем Лагвінцом 17 кастрычніка 2017 года. Фота: "Новы Час".

Перад пачаткам суду над Алесем Лагвінцом 17 кастрычніка 2017 года. Фота: "Новы Час".

Услед за актывістамі “Моладзі БНФ” Дзянісам Мандзікам і Кацярынай Шуст, якіх звінавацілі ў парушэнні парадку арганізацыі масавага мерапрыемства ды пакаралі ў судзе 16 кастрычніка штрафамі, у аўторак у судзе Маскоўскага раёна разглядалася адміністратыўная справа Багдана Сакалова. Суддзя Таццяна Мотыль вынесла пастанову аб прыцягненні актывіста да адказнасці па ч.2 арт 23.34 КаАП у выглядзе штрафу ў памеры 25 базавых велічынь. Наступны, хто чакае суда - актывіст “Моладзі БНФ” Ягор Сергіенка. Яго справа за парушэнне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства  разглядаецца сёння ў судзе Маскоўскага раёна Мінска.

Суддзя Таццяна Мотыль вынесла пастанову: Сергіенку пакараць  штрафам у памеры 25 базавых велічынь.

Нагадаем, што ў гэтым жа судзе 17 кастрычніка разгледжаная адміністратыўная справа палітолага Алеся Лагвінца за ўдзел у акцыі да Дня ведаў у Слуцку, якая адбылася 1 верасня. Тая ж суддзя Мотыль аштрафавала палітыка на максімальную суму – 50 базавых велічынь (1150 беларускіх рублёў).

А ў чацвер, 19 кастрычніка чакаецца суд ужо над сынам палітыка Антосем Лагвінцом у судзе Фрунзенскага раёна. Пратакол складзены паводле ч.1 арт. 23.34 КаАП (парушэнне вызначанага парадку сходаў, мітынгаў і шэсцяў) ізноў жа за Дзень ведаў у Слуцку.

Вядома, што пасля «ўроку гісторыі» пра Слуцкае паўстанне супраць вядомага мастака Алеся Пушкіна распачаты адразу 3 адміністратыўныя справы па трох артыкулах КаАП.

Падобна, што праваахоўныя органы сумесна з судамі спрабуюць максімальна зачысціць пратэстнае поле перад заяўленай на 21 кастрычніка акцыяй пратэсту – "Маршам раззлаваных беларусаў": суды падграбаюць ранейшыя правапарушэнні па артыкулу 23.34 (арганізацыя і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і спехам выносяць судовыя пастановы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства