viasna on patreon

Новы тыдзень пачынаецца прадказальна - з судоў, арыштаў, штрафаў Дапоўнена

2017 2017-10-16T08:43:28+0300 2017-10-16T15:50:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_zala.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовая зала.

Судовая зала.

У панядзелак суды разглядаюць адміністратыўныя справы "Моладзі БНФ", якія ўдзельнічалі ў раздачы стужачак з нацыянальным арнаментам у Мінску 25 верасня, а таксама ўдзельнікаў акцыі 1 верасня ў Слуцку, якая была прымеркаваная да Дня ведаў.

У судзе Партызанскага раёна Мінска сёння адбудзецца новы разгляд адміністратыўнай справы лідара руху «Разам» Вячаслава Сіўчыка за ўдзел у акцыі пратэсту супраць вайсковых вучэнняў «Захад-2017”, якая адбылася 8 верасня. Пачатак судовага паседжання ў 9-30. У гэтым судзе 28 верасня палітык быў пакараны за Дзень вайсковай славы штрафам у памеры 45 б.в. (1 035,00 руб). Але раённая пракуратура вынесла пратэст і хадайнічала аб пераглядзе справы. Мінскі гарадскі суд 11 кастрычніка пастанавіў накіраваць справу на новы разгляд у суд Партызанскага раёна.

Згодна з пастановай суда Вячаслаў Сіўчык пакараны арыштам тэрмінам 5 сутак. Палітык на судзе не прысутнічаў. 

У судзе Маскоўскага раёна 16 кастрычніка чакаюцца адміністратыўныя працэсы над актывістамі “Моладзі БНФ”. У 9-30 пачнецца суд над Дзянісам Мандзікам, у 11-00 – над Кацярынай Шуст. Іх вінавацяць у парушэнні парадку арганізацыі масавага мерапрыемства (арт. 23.34 КаАП). Акцыя адбылася 25 жніўня, у дзень, калі Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб наданні Беларусі суверэнітэту. З гэтай нагоды Моладзь БНФ усклала кветкі да магілаў дэпутатаў Вярхоўнага савету 12-га склікання, а затым павіншавала беларусаў з днём 25 жніўня раздачай стужак з нацыянальным арнаментам.

Дзянісу Мандзіку прысудзілі штраф у памеры 25 базавых велічынь, Кацярыне Шуст таксама штраф -- 20 базавых велічынь.

У Слуцку пачынаюцца суды над удзельнікамі акцыі «Дзень ведаў - урок гісторыі», якая прайшла з удзелам вядомага мастака Алеся Пушкіна 1 верасня. Сёння ў 12-00 будуць судзіць мясцовую актывістку Аліну Нагорную.

У судзе над Алінай Нагорнай у Слуцку – узмоцненыя меры бяспекі, паколькі ахоўніца суда запрасіла падмацаванне для аховы правапарадку, бо "ўсе узбуджанныя". Аліну прыйшлі падтрымаць больш за 10 человек. Справу разглядае суддзя Аляксандр Тарасюк. Хадайніцтва аб вядзенні працэсу на беларускай мове, задаволенае, відэаздымка забаронена.

На працэсе выступілі сведкі – супрацоўнікі міліцыі і прадстаўнікі Нагорнай – журналісты Зінаіда Цімошак і Сяржук Кійко. Суддзя, нават не робячы перапынку для падрыхтоўкі рашэння, зачытаў пастанову – штраф 20 базавых велічынь.

17 кастрычніка – працяг судоў над актывістамі “Моладзі БНФ”, якія раздавалі стужачкі з нацыянальным арнаментам у Мінску 25 жніўня. Суд Маскоўскага раёна пачне разгляд справы Багдана Сакалова. Пачатак у 10-00.

У гэтым жа судзе ў 11 гадзін будзе разглядацца адміністратыўная справа палітолага Алеся Лагвінца за акцыю да Дня ведаў у Слуцку.

У сераду, 18 кастрычніка, суд Маскоўскага раёна будзе разглядаць адміністратыўную справу актывіста “Моладзі БНФ” Ягора Сергіенкі, таксама за акцыю 25 жніўня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства