Суд над праваабаронцам Аляксандрам Вайцешыкам перанесены

2017 2017-10-12T12:58:38+0300 2017-10-12T13:01:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vajceshyk-aliaksandr-baran11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Вайцешык

Аляксандр Вайцешык

Суд над праваабаронцам з Баранавіч Аляксандрам Вайцешыкам перанесены. На першым судовым паседжанні, якое адбылося 12 кастрычніка, Вайцешык запатрабаваў прадаставіць яму абаронцу, што і стала падставай для пераносу разгляду. 

Наступнае паседжанне суда запланавана на 14.00 17 кастрычніка. Раглядаць справу будзе суддзя суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы Аксана Копач

Аляксандр Вайцешык быў затрыманы 11 кастрычніка падчас суду над расійскім філосафам Пятром Рабавым. Яго даставілі ў мясцовы ГАУС, дзе на яго склалі два пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях - па арт. 23.5 "Абраза супрацоўніка міліцыі пры выкананні службовых абавязкаў" і 23.4 "Непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы пры выкананні службовых абавязкаў".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства