У Гомелі актывіста будуць судзіць за пікет супраць расстрэлаў

2017 2017-08-31T09:44:24+0300 2017-08-31T10:18:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gomel-smiarotnae-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Пяшко праводзіць акцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. Фота: naviny.by

Мікалай Пяшко праводзіць акцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. Фота: naviny.by

Сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Мікалая Пяшко абвінавачваюць у правядзенні ў цэнтры горада несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Адміністрацыйны пратакол паводле артыкула 23.34 КаАП на яго быў складзены 18 жніўня ў Цэнтральным РАУС Гомеля.

Адміністрацыйная справа будзе разглядацца 8 верасня ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля (пачатак працэсу ў 09:30), паведамляе “Гомельская Вясна”.  

Падставай для складання пратаколу, як высветіліў актывіст, сталі фотаздымкі з месца правядзення пікета, зробленыя з камераў відэаназірання ўнівермага «Гомель».

«У перыяд часу з 14:00 да 15:00 гадзін 9 жніўня Пяшко Н.І., знаходзячыся на пляцоўцы перад універмагам «Гомель» па вул. Савецкая, 60 у Гомелі правёў пікет за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі з парушэннем устаноўленага парадку правядзення такіх мерапрыемстваў паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні», - напісаў у пратаколе ўчастковы, старэйшы лейтэнант міліцыі Юрый Град.

«Я запытваў, як таго патрабуе заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, папярэдні, за 15 дзён, дазвол на правядзенне пікету, аднак улада мне ў гэтым адмовіла. Нацыянальны закон забараняе арганізоўваць мірныя сходы тым асобам, якія раней прыцягваліся да адказнасці за ўдзел у такіх сходах. Мяне за ўдзел у акцыях пратэстаў вясной гэтага года двойчы прыцягвалі, я быў вымушаны плаціць буйны штраф і адбыць у ІЧУ 7 сутак арышту», - распавёў Мікалай Пяшко.

Актывіст нагадаў, што, нягледзячы на ​​забарону пікету гарадскімі ўладамі, ён разам з іншымі актывістамі выйшаў на вуліцу, дзе яны раздалі мінакам тэматычныя ўлёткі і кнігі «Каму патрэбнае смяротнае пакаранне». Такім чынам, яны хацелі прыцягнуць увагу да абвешчанай Amnesty International акцыі супраць смяротнага прысуду жыхару Нароўлі Аляксею Міхаленю.

Нагадаем, ч.2 артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжвае штраф да 50 базавых велічынь (1150 рублёў) або адміністрацыйны арышт да 15 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства