viasna on patreon

Мікалай Пяшко: “У нас людзей забіваюць як жывёл”

2017 2017-08-10T08:24:12+0300 2017-08-10T08:31:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gomel-smiarotnae-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Пяшко праводзіць акцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. Фота: naviny.by

Мікалай Пяшко праводзіць акцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. Фота: naviny.by

Гомельскі грамадскі актывіст, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Пяшко правёў 9 жніўня ў цэнтры горада акцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.

Каля ўнівермага “Гомель” ён раздаваў мінакам тэматычныя ўлёткі і кнігу Валерыя Філіпава „Каму патрэбна смяротнае пакаранне”. Пяшко паведаміў БелаПАН, што вырашыў правесці акцыю пасля таго, як убачыў у сацсетках развагі грамадзян аб праблеме смяротнага пакарання.

„У нас людзей забіваюць як жывёл, без якіх-небудзь прыкмет міласэрнасці. Да таго ж нявіннага чалавека могуць забіць з-за судовай памылкі. І ўжо не раз было даказана, што ў краінах, дзе смяротнае пакаранне адмененае, злачыннасць не становіцца большай. Я лічу, што пры цяперашняй уладзе на смяротнае пакаранне павінен быць уведзены мараторый, а ў грамадстве павінна прайсці сур’ёзнае абмеркаванне гэтага пытання”, — сказаў ён.

Мінакі па-рознаму рэагавалі на акцыю. Многія адмаўляліся браць кнігі і нават не слухалі, пра што кажа актывіст. Некаторыя даволі агрэсіўна выказвалі меркаванне, што смяротнае пакаранне адмяняць нельга, а, наадварот, варта прымяняць яго часцей. „Я б злачынцаў нажом рэзала і раны ім соллю пасыпала”, — заявіла жанчына сярэдняга ўзросту. Яе аднагодак, мужчына, таксама выказаўся за тое, што „расстрэльваць трэба пабольш”, і ў першую чаргу злачынцаў-чыноўнікаў. Акцыя доўжылася каля гадзіны, інцыдэнтаў не было.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства