Актывіста, якому пагражала «крыміналка», вызвалілі

2017 2017-08-21T15:05:20+0300 2017-08-21T15:13:29+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paulinkovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cтаніслаў Паўлінковіч. Фота Радыё Свабода.

Cтаніслаў Паўлінковіч. Фота Радыё Свабода.

Пасля трох сутак арышту на волю выйшаў актывіст Станіслаў Паўлінковіч, сябра аргкамітэта па стварэнні БСДП (Народная грамада). Па словах актывіста, у следства адпалі падставы далейшага яго ўтрымання пад вартай. На дадзены момант ён з’яўляецца падазраваным.

Па інфармацыі mspring.online, праверка ў дачыненні да Станіслава Паўлінковіча па факце распаўсюджвання парнаграфічных матэрыялаў 6 гадоў таму доўжылася з сакавіка 2017-га. У жніўні была ўзбуджаная крымінальная справа. Затрымалі актывіста ў пятніцу, 18 жніўня, на працоўным месцы. Таксама ў кватэры апазіцыянера зрабілі ператрус і канфіскавалі ноўтбук.

На думку актывіста, міліцыя актывізавалася пасля яго скаргі ў пракуратуру з патрабаваннем растлумачыць, на якім этапе знаходзіцца праверка ў дачыненні да яго, а таксама публікацый у СМІ. Падчас допыту 3 жніўня ён таксама высветліў, што праверку ў дачыненні да яго прыпынялі, а потым аднавілі.

Свой пераслед сябра аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» звязвае з грамадскай дзейнасцю і ўдзелам у пратэстах восенню 2016 і вясной 2017 гадоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства