viasna on patreon

Івацэвічы: Двое затрыманых за спалены рэкламны шчыт

2017 2017-08-07T08:11:14+0300 2017-08-07T08:21:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ivacevichy-bigboard.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Спалены рэкламны шчыт у Івацэвічах. Фота з сацыяльных сетак.

Спалены рэкламны шчыт у Івацэвічах. Фота з сацыяльных сетак.

Па падазрэнні ў падпале рэкламнага шчыта ў Івацэвічах затрыманы малады чалавек па імі Ігар. Затрыманы ён быў яшчэ 4 жніўня ў 17:30. Зараз Ігар знаходзіцца ў РАУСе Івацэвічскага раёна. Хутчэй за ўсё ён падазраецца па артыкуле 339 ч.2 (злоснае хуліганства здзейсненае групай асоб).

У той жа дзень, у пятніцу, ў Мінску быў затрыманы яшчэ адзін малады чалавек - 17-гадовы Кірыл. Затрыманне адбылося дзесьці каля 16:30 дня, пасля чаго быў праведзены ператрус у кватэры, дзе пражывае Кірыл. Былі канфіскаваныя дыскі кампутара, адзенне і абутак на экспертызу. У дадзены момант знаходзіцца ў РАУС горада Івацэвічы.

Некалькі дзён таму ў Івацэвічах група невядомых анархістаў спаліла рэкламны білборд. На білбордзе было напісана: «Сіла закона ў яго выкананні». Пазней відэа падпалу патрапіла ў сацыяльныя сеткі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства