У Чачні спынена справа супраць Мурада Амрыева

2017 2017-06-15T16:00:38+0300 2017-06-15T16:06:02+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/amryeu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мурад Амрыеў. Фота: http://bryansku.ru

Мурад Амрыеў. Фота: http://bryansku.ru

Паліцыя Чачні спыніла крымінальную справу супраць спартсмэна Мурада Амрыева.  Яго падазравалі ў выкарыстаньні падробленага пашпарта, - піша Радыё Свабода.

Як паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на МУС рэспублікі, 4 чэрвеня Амрыева, які быў у вышуку ў Чачні, зьнялі зь цягніка ў Бранску. Затым паведамлялася, што ён нібыта зьбег з будынку Сьледчага камітэта, а пазьней быў затрыманы на тэрыторыі Беларусі, перададзены Расіі і адпраўлены ў Чачню.

Паводле праваабаронцаў, падставай для перасьледу чэмпіёна сьвету па зьмешаных адзінаборствах сталі заявы Амрыева ў матэрыяле «Новой газеты» аб «кроўнай помсьце», абвешчанай яму чачэнскімі паліцыянтамі. У 2013 годзе, паводле зьвестак выданьня, спартсмэн зьвярнуўся да праваабаронцаў, сьцьвярджаючы, што яго выкралі і катавалі супрацоўнікі МУС Чачні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства