У Гародні судзілі Паўла Мажэйку

2017 2017-05-22T20:18:07+0300 2017-05-22T20:35:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mazej-800x400.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел  Мажэйка. Фота: Радыё Рацыя.

Павел Мажэйка. Фота: Радыё Рацыя.

Працэс адбыўся ў Ленінскім раённым судзе, справу разглядае суддзя Алена Пятрова.

Паўла Мажэйку абвінавачваюць у працы на замежны СМІ без акрэдытацыі і ў незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыі. За працэсам сочыць карэспандэнт Беларускага Радыё Рацыя Якуб Сушчынскі:

– Гісторыя сягае 25-га сакавіка, калі Павел Мажэйка ў Дзень Волі на дазволеным мітынгу ў Гародні праводзіў каментаванне. Адной з падстаў яго абвінавачвання з’яўляецца тое, што суддзя Алена Пятрова лічыць, што Павел Мажэйка нібыта вырабляў інфармацыю. З гэтым ён непагаджаецца, ён кажа, што толькі рабіў каментары. Сапраўды гэта было чуваць, што ён там кажа некаторыя словы. Яго таксама абурае ў судовым працэсе, што фотаздымкі, якія ён размясціў у Твітэры, што пазней з’явіліся на канале “Белсат”, сталі падставай абвінавачвання яго ў тым, што ён нібыты рабіў іх спецыяльна для канала. Гэта не даказана, таму цяпер Павел Мажэйка патрабуе, каб суд давёў яго працу на канал “Белсат”, але зразумела, што відавочных доказаў няма. Суддзя Алена Пятрова абвясціла перапынак.

Урэшце суд Ленінскага раёну Горадні прызнаў Паўла Мажэйку вінаватым у незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыі для замежных СМІ. І аштрафаваў на 23 базавыя велічыні — 529 рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства