viasna on patreon

Вядомыя імёны 16-ці фігурантаў у справе аб незаконным узброеным фармаванні

2017 2017-04-25T22:51:11+0300 2017-04-26T10:43:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kryminalnaja_sprava-00.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На 25 красавіка ПЦ “Вясна” мае пацверджанне наконт 16 фігурантаў справы "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў", якія дадаткова абвінавачваюцца па артыкуле 287 Крымінальнага кодэкса “Стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання”.

Паводле артыкула 287, стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання, кіраўніцтва альбо ўдзел у ім караюцца абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў альбо пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў.

Сярод 16-ці вядомых нам асобаў значацца:

Абрамаў Аляксей  
Бяляўскі Андрэй  
Данілаў Віктар  
Дундукоў Андрэй  
Зімніцкі Аляксандр  
Кавальчук Іван  
Комлік-Ямацін Андрэй  
Лазоўскі Міраслаў  
Мароз Віктар  
Новік Дзмітрый  
Палтаржыцкі Яўген  
Пашкевіч Цімур  
Румянцаў Уладзімір  
Стрыбульскі Сяргей  
Фёдараў Уладзімір  
Яўдаха Алесь

Пералічаныя асобы, а таксама кіраўнік бабруйскага клуба “Патрыёт” Мікалай Міхалькоў, яго сын Ян Міхалькоў і Сяргей Кунцэвіч утрымліваюцца пад вартай: шасцёра - у СІЗА КДБ і 13 - у СІЗА-1. Першапачаткова ўсім былі прад’яўлены абвінавачванні па частцы 3 артыкула 293 КК. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства